Навіны

Нерухомасць тыдня: трошка з лаканічным дызайнам і варкаўт-пляцоўкай у двары

Трохпакаёвая кватэра па вул. Віктара Глухава, 34 прадаецца ў Гродне. У кватэры застаецца убудаваная мэбля і тэхніка. Кватэра не патрабуе дадатковых укладанняў, лічаць прадаўцы. А ў двары ёсць зона для заняткаў спортам.

Кватэра прадаецца з убудаванай мэбляй і тэхнікай. Убудаваную кухню з індукцыйнай электрычнай плітой усталявалі ў 2023 годзе. Для захоўвання рэчаў ёсць убудаваня шафа-купэ ў прыхожай, шафа і гарнітур у ваннай.

На светлай кухні ёсць зона для адпачынку з канапай і тэлевізарам. У інтэр'еры пакінулі натуральныя драўняныя адценні. У прыхожай і кухні сцены пафарбавалі ў глыбокі сіні. Пакоі выглядаюць менш прывабна. Але ў кожнай ёсць мэбля, часам — з функцыяй захоўвання.

Агульная плошча — 81, 4 м.кв. Кватэра размешчана на пятым паверсе 10-павярхоўкі. Пры рамонце ўставілі шклопакеты ПВХ, выраўнялі і пафарбавалі столі. Пафарбавалі сцены і паклеілі шпалеры. На падлогу паклалі плітку і ламінат. У доме ўстаноўлена сістэма відэаназірання. Ёсць падвал. Уваходныя металічныя дзверы — з падвышанай шумаізаляцыяй.

Побач з домам ёсць школа, амбулаторыя, сетка крам, банкі, пошта. Ёсць транспартныя зносіны ў любую кропку горада. У двары ёсць дзіцячая і варкаўт-пляцоўкі.

Кошт — $ 65 000. Можна патаргавацца. Таксама вам дапамогуць прадаць нерухомасць для пакупкі гэтай. Таксама можна звярнуцца з крэдытам, матчыным капіталам і жыллёвым балансам.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць кватэру-студыю ў Гродне з занаваннем і мэбляй

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024