Навіны

Гродзенка рабіла рамонт у выхадны: суседзі давялі справу да суда

ІПшніца з Гродна рабіла рамонт у кватэры. У суботу 30 снежня 2023 года яна свідравала і стукала з 15.00 да 19.40. Гэта перашкаджала суседзям адпачываць. Так гродзенка парушыла правілы карыстання памяшканнямі. Старшыня праўлення таварыства ўласнікаў адправіў справу ў суд.

Гродзенка парушыла п. 7.10 «Правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў», зацверджаных загадам Міністэрства ЖКГ ад 21.05.2013 года № 399. Згодна з ім, карыстацца тэлевізарамі, радыёпрымачамі, магнітафонамі і іншымі гучнагаварыцелямі можна толькі пры ўмове памяншэння чутнасці да ступені, якая не парушае спакою іншых грамадзян у жылым доме.

Гродзенцы пагражаў штраф па арт. 22.12 ч.3 КаАП «Парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі». Яна прызнала віну. 14 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна суддзя вырашыў, што гродзенка парушыла правілы, але справу варта спыніць з-за яе малазначнасці.

Чытайце таксама: Спіс на капрамонт у Гродне ў 2024 годзе: шукайце свой адрас

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024