Навіны

У Мастоўскім раёне маршрутка ўрэзалася ў трактар: 10 пацярпелых, у тым ліку дзеці

Сутыкненне адбылося ў 9.30 раніцы 6 красавіка каля павароту на вёску Жылічы (Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць). Маршрутка ехала з Брэста ў Гродна. У салоне было 20 чалавек, пасажыры не былі прышпілены. Першапачаткова паведамлялі, што не прышпілены былі ўсе, пазней высветлілася, што гэта не так.

Абноўлена 8 красавіка. Кіроўца маршруткі да апошняга спрабаваў пазбегнуць сутыкнення, а потым першым пачаў аказваць дапамогу людзям, цытуре Міжрэгіянальная асацыяцыя перавозчыкаў (МАП) сацсеткі адной з пасажырак.

41-гадовы кіроўца маршруткі маркі Mercedes на неабазначаным скрыжаванні пайшоў на абгон трактара МТЗ, які паварочваў налева. Яны сутыкнуліся, і маршрутка перакулілася на левы бок, расказалі у канале аблвыканкама «Пул 4 регион».

З 20 чалавек, якія знаходзіліся ў салоне аўтобуса разам з кіроўцам, 10 пацярпелі, у тым ліку двое падлеткаў. Да месца здарэння былі скіраваныя чатыры брыгады хуткай дапамогі: дзве фельчарскія і дзве ўрачэбныя з Гродна і Мастоў, удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Дзевяць пацярпелых даставілі ў бальніцы з рознымі траўмамі: ва ўніверсітэцкую клініку, дзіцячую клінічную бальніцу і БХМД у Гродна, а таксама ў Мастоўскую ЦРБ.

Пацярпелыя атрымалі закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы канечнасцей, носа, а таксама ўдары. Ім аказалі неабходную дапамогу. Зараз стан усіх пацыентаў стабільны, пагрозы для жыцця няма.

Аварыя ў Мастоўскім раёне. Відэа: «Пул 4 регион»

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Следчага камітэта, міліцыі і Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Яны высвятляюць прычыны і абставіны ДТЗ. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Папярэдне паведамлялі, што пасажыры не былі прышпілены рамянямі бяспекі.

Адна з пасажырак маршруткі ў сацсетках напісала, што рамень яе выратаваў, піша МАП. Яна ехала на пярэднім сядзенні - калі б не рамень, вылецела б праз лабавое шкло, напісала дзяўчына.

Сітуацыя знаходзіцца на кантролі ў Гродзенскім аблвыканкаме.

Акрамя траўм, будзе яшчэ і штраф?

У пачатку сакавіка ў Гродзенскай вобласці быў прэцэдэнт: пасажыраў міжгародняй маршруткі ў Свіслачы аштрафавалі за тое, што яны не былі прышпілены. Разам з імі штраф атрымаў і кіроўца. З пачатку года ў Гродзенскай вобласці за паездкі без рамяня да адказнасці прыцягнулі ўжо больш за 350 пасажыраў машын і аўтобусаў, удакладнілі на «АвтоГродно».

Чытайце таксама: Не выдаюць чэкі і возяць пасажыраў стоячы: у Гродна зноў праверылі маршруткі і знайшлі старыя праблемы

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024