Навіны

Замест паліклінікі адкрыюць гатэль. «Прамень» на Гарнавых выставілі на аўкцыён

У былым будынку Цэнтра пазашкольнай працы «Прамень» на вуліцы Гарнавых, 5 хочуць адкрыць гатэль альбо матэль. Пабудову выставілі на аўкцыён. Адпаведную інфармацыю апублікавалі на сайце Гродзенскага цэнтру нерухомасці.

Пачатковая цана за права арэнды на 50 гадоў цаглянага будынка 1945 года пабудовы плошчай амаль 1,5 тыс. кв. м. — 1 854 406 рублёў (амаль $ 570 тыс.). Дах будынка металічны (чарапіца), ёсць ацяпленне, электразабеспячэнне, водаправод і каналізацыя. Таксама ў будынку ёсць сутарэнні.

Якія ўмовы аўкцыёна

Пераможца аўкцыёна павінен на працягу года ад дня заключэння дамовы распрацаваць праект рэканструкцыі будынка пад гатэль альбо матэль. Правесці рэканструкцыі не пазней чым за тры гады ад моманту заключэння дамовы.

Раней будынак хацелі аддаць медыкам

У 2021 годзе праз далучэнне будынка цэнтра «Прамень» планавалі пашырыць Гродзенскую гарадскую цэнтральную паліклініку, да якой прымыкае пабудова. Сам Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі тады перасялілі ў будынак былога «Беларусбанка» на вуліцы Цітова, 7.

Чытайце таксама: Бальніца № 2 у Гродна пераедзе з Гагарына — што будзе замест яе ў гістарычным будынку?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024