Навіны

Памёр мастак Мікола Крукаў. Дзе ў Гродне можна ўбачыць яго працу?

Памёр мастак з Росі (Ваўкавыскі раён) Мікола Крукаў. Сёлета яму мусіла споўніцца 65 гадоў. Пра смерць творцы 14 красавіка 2024 года паведаміў гродзенскі мастак Сяргей Грыневіч на сваёй старонцы ў Facebook.

Мікола Крукаў нарадзіўся 5 жніўня 1959 года. Мастак жыў і працаваў у мястэчку Рось. Адзін з вядомых твораў Крукава — партрэт «Генерал Булак-Балаховіч».

Працу мастака можна ўбачыць у самым цэнтры Гродна

Мікола Крукаў - адзін з мастакоў, які далучыўся да стварэння пано «Фестывальнае» на тарцы дома па вуліцы Савецкай, 6. Гэтае пано выканана ў тэхніцы сграфіта. Яго стварылі з нагоды трэцяга Фестывалю нацыянальных культур у 2000 годзе паводле эскізаў гродзенскага мастака Аляксандра Сільвановіча. Акрамя Крукава, у стварэнні прымалі ўдзел сам аўтар эскіза, мастакі Сяргей Грыневіч, Васіль Мартынчук і Сяргей Ільін, а таксама цэлая брыгада тынкоўшчыкаў.

Панно паводле эскіза Аляксандра Сільвановіча на вуліцы Савецкай, 6 у Гродне

Чытайце таксама: Намаляваў Лукашэнку ў пекле, збіраўся распісваць Стары замак. Чым вядомы мастак і палітвязень Алесь Пушкін, які загінуў у Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024