Навіны

Павільёнаў усё ж не будзе. Што адкрыюць на ніжняй пляцоўцы Скідальскага рынку?

Гандлёвыя шэрагі на ніжнім узроўні Скідзельскага рынка вырашылі ўсё ж не аднаўляць. Праз адток арандатараў у апошні час чыноўнікі палічылі гэты варыянт немэтазгодным. Але пляцоўку вернуць у абарот у іншай якасці ўжо хутка.

У хуткім часе там нанясуць дарожную разметку, і ніжняя пляцоўка рынка пачне сваю працу, расказала намесніца старшыні Гродзенскага аблспажыўтаварыства Алена Чыкава «Гродзенскай праўдзе». Там будуць гандляваць з машын, а таксама з’явіцца стаянка для наведвальнікаў Скідзельскага (Цэнтральнага) рынка.

Пасля дэмантажу ніжняй пляцоўкі чыноўнікі пыталіся арандатараў, што павінна быць на тым месцы і ці варта яго аднаўляць. Агульнай думкі наконт рэканструкцыі не пачулі, таксама пачаўся адток арандатараў. Таму ставіць на ніжняй пляцоўцы гандлёвыя павільёны ці шэрагі, як збіраліся раней, перадумалі. «У далейшым, калі сітуацыя будзе мяняцца, то, канешне ж, мы будзем думаць пра тое, каб аднавіць гандлёвыя шэрагі», — сказала чыноўніца. Усё залежыць ад колькасці арандатараў, патлумачыла яна.

Зараз ніжняя пляцоўка Скідзельскага рынку пустуе. Гандлёвыя шэрагі, якія там заставаліся, былі ў дрэнным стане. Іх вырашылі дэмантаваць у студзені 2023 года, каб пазбегнуць пагрозы жыццю людзей, растлумачыла чыноўніца.

Пасля таго, як стала вядома пра дэмантаж, усім прадпрымальнікам прапанавалі месцы ў вольных намётах на верхняй пляцоўцы рынка. Паставілі і дадатковыя гандлёвыя кропкі, расказала Алена Чыкава.

Стала занадта цесна

Пасля закрыцця ніжняй пляцоўкі пакупнікоў стала ў разы менш, падзяліўся з журналістамі адзін з прадаўцоў. Ён гандлюе на Скідзельскім рынку больш за 15 гадоў. Прадаўцы — хто пераехаў на верхні ўзровень, хто — на рынак «Паўднёвы», а хто ўвогуле сышоў з прадпрымальніцтва.

На верхняй пляцоўцы рынку зараз мала месца і прадаўцам, і пакупнікам: няма дзе нават камфортна прымяраць рэчы, скардзіцца мужчына. Ён спадзяецца, што ў адміністрацыі рынку ўсё ж такі перадумаюць і вернуць шэрагі на ніжнюю пляцоўку.

Што збіраліся адкрыць на ніжняй пляцоўцы

У 2020 годзе пасля мадэрнізацыі там абяцалі замест сталоў з навесамі паставіць павільёны. У выніку ніжняя пляцоўка рынку павінна была выглядаць як міні-рынак на Альшанцы. Колькасць гандлёвых месцаў пасля рэканструкцыі абяцалі павялічыць. Яшчэ восенню 2023 года захоўваліся планы паставіць на ніжняй пляцоўцы крытыя гандлёвыя павільёны аналагічныя тым, што ўжо стаяць на верхняй, пісаў Newgrodno.by.

Чытайце таксама: Каля Скідзельскага рынку з’явіцца кафэ: яго адкрыюць уладальнікі стрып-клуба

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024