Навіны

Беларусам у Літве не будуць абмяжоўваць колькасць паездак у Беларусь

Колькасць паездак у Беларусь для беларусаў, якія жывуць у Літве, абмяжоўваць не будуць. Прапанова не атрымала падтрымкі ў Сейме Літвы ў галасаванні 23 красавіка, паведаміў LRT.

Гара Гедыміна ў Вільні. Фота ілюстрацыйнае: Pixabay

Праект прадугледжваў, што грамадзяне Беларусі, якія маюць від на жыхарства ў Літве, могуць ездзіць на радзіму не часцей, чым раз на тры месяцы. Пры парушэнні гэтага абмежавання ў іх забіралі б від на жыхарства. З такой прапановай у парламент звярнуўся Камітэт па нацыянальнай бяспецы Сейма Літвы.

Як галасавалі літоўскія дэпутаты

На абмеркаванне выносілі прапанову пазбаўляць часовага віду на жыхарства ў Літве тых беларусаў, які выязджаюць у Беларусь часцей за адзін раз у год. За такі закон прагаласавалі 20 членаў Сейма, супраць — 47 і яшчэ 45 устрымаліся.

Другая прапанова — дазволіць адну паездку на тры месяцы. Яна таксама не атрымала большасці галасоў. За закон прагаласаваў 41 дэпутат Сейма, 37 выказаліся супраць і яшчэ 30 дэпутатаў устрымаліся.

Закрыццё пагранпераходаў не зменшыла колькасць паездак

Паводле палітыкаў, закрыццё чатырох з шасці пагранпераходаў не зменшыла колькасці паездак беларусаў у Літву. Зараз там пастаянна жыве 60 000 беларусаў. Некаторыя з іх вяртаюцца ў Беларусь да сямі разоў за год. Паводле дадзеных Дэпартамента дзяржбяспекі, большасць — эканамічныя мігранты. Тыя, хто часта ездзіць дадому, з’яўляюцца мішэнню для беларускіх спецслужбаў, таму нават некалькі паездак за год могуць быць небяспечныя, лічаць у Дэпартаменце дзяржбяспекі Літвы.

Чытайце таксама: «Жалезная заслона» апусцілася пад Гродна: што нясе закрыццё межаў беларускай эканоміцы і грамадству

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024