Навіны

Як будуць святкаваць Дзень працы ў Гродне: праграма на 1 траўня 2024

Першамай 2024 у Гродне будуць святкаваць у асноўным у парку Жылібера. У праграме спартыўныя мерапрыемствы, традыцыйнае ўскладанне кветак да помніка загінулым падчас Другой сусветнай вайны і канцэрт калектываў цэнтра культуры.

Праграма на 1 траўня 2024 у Гродне

  • 10.00 — «Забег міру» — забег на сімвалічнай дыстанцыі крыху больш за кіламетр з плошчы Савецкай да парку Жылібера па вуліцах Савецкай і Ажэшкі.
    • Усе жадаючыя могуць зарэгістравацца з 9:20 да 9:55 непасрэдна на старце і атрымаць спецыяльную налепку з сімволікай забегу. Першай тысячы тых, хто фінішаваў, уручаць «эксклюзіўныя і крэатыўныя» салодкія ўзнагароды ад прафсаюзаў.
  • 10.45 — кіраўніцтва горада, прафсаюзаў, прадстаўнікі працоўных калектываў ускладуць кветкі да помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны воінам і партызанам.
  • 11.00 — адкрыццё свята на сцэне ў парку Жылібера. Пачнецца канцэртная праграма творчых калектываў Гарадскога цэнтра культуры і аматарскіх калектываў і салістаў прадпрыемстваў і арганізацый горада Гродна.
    • 11.15 — канцэртная праграма народнага ансамбля песні «Гарадніца» Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры,
    • 12.00 — канцэртная праграма дзіцячых творчых калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры,
    • 13.10 — канцэртная праграма аматарскіх калектываў і салістаў арганізацый горада,
  • 12.40 — «Фітнес-раніца для дарослых і дзяцей» — яна пройдзе ў Гродне ўпершыню. Яе правядуць для гараджан прафесійныя фітнес-інструктары.

На працягу свята будуць працаваць атракцыёны, інтэрактыўныя і спартыўна-забаўляльныя пляцоўкі.

З 10.00 да 21.00 арганізацыі гандлю парадуюць гасцей свята традыцыйным шашлыком.

Днём раней, 30 красавіка, у Гродне адкрыюць сезон фантанаў. Адкрыццё пройдзе вечарам у 20.00 і будзе суправаджацца канцэртнай праграмай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларуска распавяла ў сацсетках пра палюбоўніцу мужа — яе судзілі

Жыхарка Астраўца апублікавала ў "Аднакласніках" сумеснае фота палюбоўніцы з яе мужам. У подпісе да фота…

13 мая 2024

Рэйд сілавікоў на прадпрыемства, суд над непаўналетняй, хімія за паклёп на Лукашэнку. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

На шклозаводзе "Нёман" у Бярозаўцы прайшлі затрыманні. У Гродне за падпіскі ў Telegram судзілі непаўналетнюю.…

13 мая 2024

Урачы прыляцелі па санавіацыі. Што з дзяўчынкай, якая атрымала траўмы на атракцыёне ў Лідзе

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая пацярпела на лідскім атракцыёне, знаходзіцца ў Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы. Яе шпіталізавалі…

13 мая 2024

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024