Навіны

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц. Пяць вакансій з іх — на «Гродна Азот».

1. Намеснік начальніка Службы перспектыўнага развіцця «Азота» — 4150 руб.

На «Гродна Азот» шукаюць намесніка начальніка Службы перспектыўнага развіцця. Праца — у адну змену, на поўную стаўку. У кандыдата павінна быць вышэйшая адукацыя ў сферы хімічных тэхналогій і абавязкова — досвед працы ад пяці гадоў у хімічнай вытворчасці, у тым ліку на кіруючых пасадах. Зарплата да выліку падаткаў складзе 4150 руб.

2. Маркетолаг — 4300 руб.

Таксама прадпрыемству «Гродна Азот» патрэбны маркетолаг з вышэйшай профільнай адукацыяй. Досвед працы ад пяці гадоў абавязковы. Праца — у адну змену, на поўную стаўку. Кандыдату гатовы прадаставіць пакой у інтэрнаце.

3. Тры намесніка начальніка аддзела — да 5291 руб.

Адразу трох намеснікаў начальнікаў на поўную стаўку шукаюць у фінансавы аддзел і ў аддзел маркетынгу «Гродна Азот». Кандыдаты павінны мець вышэйшую профільную адукацыю і досвед працы па кірунку дзейнасці ад пяці гадоў. Зарплаты да выліку падаткаў складуць ад 4233 да 5291 руб.

4. Галоўны энергетык на «табачку»

Гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман» патрэбны галоўны энергетык на поўную стаўку. У кандыдата павінна быць вышэйшая адукацыя. Яму давядзецца кіраваць энергетычнай і электрычнай гаспадаркай фабрыкі, забяспечваць бесперабойнае забеспячэнне вытворчасці ўсімі відамі энергіі. Таксама ў абавязкі ўваходзіць нагляд за мантажнымі рамонтнымі і наладкавымі працамі пры збудаванні новых і рэканструкцый дзейных энергетычных аб’ектаў. Зарплата будзе 4119,88 руб.

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў Гродзенскай вобласці ў сакавіку 2024 года па звестках Белстата склала 1 905,7 руб.

Чытайце таксама: 0,69 стаўкі за 500 рублёў. Якія вакансіі ад «Белпошты» ёсць у Гродзенскай вобласці?

Падзяліцца
Меткі: грошыпраца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024