Навіны

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі «Газпрамнафты», а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну. Пачатковая цана аб’ектаў - 688,3 тыс. рублёў (амаль € 200 тыс.) і 618,8 тыс. рублёў (амаль € 180 тыс.). Будынкі належаць «Беларускаму марскому параходству», але зараз арыштаваныя. Абвестку размясцілі на сайце «БелЮрЗабеспячэння».

Запраўка каля Беняконяў, якую выставілі на продаж. Крыніца: e-auction.by

Усе пабудовы размяшчаюцца побач з мястэчкам Беняконі, недалёка ад пункта пропуску на беларуска-літоўскай мяжы.

Аб’ект раздзялілі на два лоты. Першы — запраўка і яшчэ шэсць пабудоваў: станцыя тэхнічнага абслугоўвання, cховішча для паліва, пажарны вадаём, насосная станцыя і прахадная. Другі - прыдарожны матэль з кафэ.

Аўкцыён па продажы аб’ектаў адбудзецца 23 траўня 2024 года. Ад пакупніка патрабуюць 10% задатку.

Чым займаецца «Беларускае марское параходства» ў краіне, дзе няма мора

«Беларускае марское параходства» існуе з 1994 года. Кампанія з 2009 года займаецца транспартнай лагістыкай. Яна арганізоўвала дастаўку экспартна-імпартных і транзітных грузаў з замежжа суднамі класу «рака-мора» [судны, якія ходзяць марскімі і рачным шляхамі - Hrodna.life]. Таксама кампанія займалася партовай інфраструктурай у Беларусі і кантэйнернымі перавозкамі, перавозкамі чыгуначным і водным транспартам.

У кампаніі канфіскавалі судна, а галоўны офіс выставілі на продаж

У 2020−2021 гадах «Беларускае марское параходства» працавала ва Украіне і Сербіі. Праз парты ў гэтых краінах кампанія перавозіла прадукцыю Беларускага металургічнага заводу ў краіны Еўропы. Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны гэты маршрут закрылі, а ўкраінскі бок канфіскаваў беларускі цеплаход «Надежда» — адзінае беларускае судна, якое магло працаваць у адкрытым моры.

У лістападзе 2023 года Генеральная пракуратура знайшла парушэнні ў кампаніі. Яны кепска даглядалі свае судны і заключала нявыгадныя дамовы. У сакавіку 2024 года галоўны офіс кампаніі выставілі на аўкцыён. За памяшканне 612 кв.м. хацелі 1,8 млн рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024