Навіны

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі «змагаркай». Але пазней адрэдагавала свой пост, заўважыла «Люстэрка».

Вольга Бондарава. Фота: Гродзенская праўда

Што адбылося?

Жанчына абурылася складам артыстаў у праграме «Не будите спящих солдат» падчас сходу з нагоды Дня Перамогі, які адбыўся ў Палацы Рэспублікі 7 траўня 2024 года. Яна звярнула ўвагу на прозвішча Ганны Сялук.

«Колькі ні пішуць патрыёты пра тое, што непрыгожа да патрыятычных мерапрыемстваў прыцягваць змагароў і дзяржпераваротчыкаў, пральня [пад словам „прачечная“ Бондарава мае на ўвазе Міністэрства культуры — Hrodna.life] упарта працягвае іх цягнуць. Каторы раз мы сустракаем прозвішча змагаркі Ганны Сялук на канцэртах з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Сёння на мерапрыемстве ў гонар Дня Перамогі 9 траўня — зноў тыя ж граблі».

Пазней актывістка адрэдагавала паведамленне і выдаліла адтуль узгадку Ганны Сялук. На думку «Люстэрка», жанчыне патлумачылі, каго тая назвала «змагаркай».

Хто такая Ганна Сялук?

Ганна Сялук — псеўданім жонкі сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі - Дзмітрыя. Сапраўднае імя жанчыны — Ганна Сяргееўна Лукашэнка. Згодна з рэестрам інтэлектуальнай уласнасці, за тры няпоўныя гады яна напісала 106 песень. Сярод іх: «Ах, Александр», «Бульба-дэнс», а таксама гімн Генеральнай пракуратуры.

Ганна Сялук. Крыніца: Instagram / anna_seluk_

У 2023 годзе жанчына атрымала прэмію ад Аляксандра Лукашэнкі - «За духоўнае адраджэнне». Таксама Сялук мае прэмію «За вялікі асабісты ўклад у развіццё сучаснага музычнага мастацтва, рэалізацыю значных культурных ініцыятыў».

Чытаце таксама: Бондарава судзіцца з гродзенскім сайтам — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024