Навіны

Супрацоўніцу РАУС у Астраўцы звольнілі пасля рамана з калегам. Яго жонка з МНС распавяла пра здраду

Раней Hrodna.life распавядаў, што жыхарку Астраўца судзілі за апублікаванае ў «Аднакласніках» сумеснае фота яе мужа з палюбоўніцай. З матывіровачнай часткі сталі вядомыя іншыя падрабязнасці: закаханыя працавалі ў мясцовым РАУС і пра іх раман ведалі калегі. Жонка здрадніка пайшла да начальства і ўсё распавяла — тады палюбоўніцу звольнілі.

Жыхарка Астраўца апублікавала ў «Аднакласніках» сумеснае фота палюбоўніцы з яе мужам і распавяла, што ў іх адносіны. Палюбоўніца вырашыла, што гэтым яна распаўсюдзіла персанальныя дадзеныя і парушыла п. 3 арт. 4 і п. 1 арт. 8 Закона ад 07.05.2021 № 99-З «Аб абароне персанальных дадзеных». У судзе Астравецкага раёна справу паводле ч. 3 арт. 23.7 КаАП «Наўмыснае незаконнае распаўсюджванне персанальных звестак» спынілі за адсутнасцю правапарушэння.

Жонка — супрацоўніца раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях — распавяла ў судзе, што пераслала сумесную фатаграфію свайго мужа з палюбоўніцай яе бацьку. Яна патлумачыла яму, што яго дачка два гады спіць з яе мужам. Жанчына хацела, каб мужчына паўплываў на дачку.

Палюбоўніца, якая выступала ў судзе пацярпелай, пацвердзіла, што два гады сустракалася з жанатым мужчынам. Ведала, што ў яго ёсць жонка і двое дзяцей. Бацька ж не ведаў пра яе раман. Пацярпелая распавяла, што жонка яе каханага хадзіла да кіраўніцтва Астравецкага РАУС і распавяла пра іх адносіны. Пра гэта стала вядома калегам і яе звольнілі з працы. Праўда, тое, што звальненне было звязанае са службовым раманам, у судзе не даказалі.

У судзе выступіў і муж адказчыцы. Ён сказаў, што два гады быў у інтымных адносінах з калегай. Паводле яго, у калектыве пра гэта ведалі. Сумесныя фатаграфіі ён захоўваў у тэлефоне — там іх і знайшла яго жонка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне паведамілі аб мініраванні ГЦ OldCity: вось чаго запатрабаваў «мінёр»

У пятніцу ўвечары, у 19.56, адміністрацыя гандлёвага цэнтра OldCity і шэраг гродзенскіх медыяў атрымалі паведамленне…

14 чэрвеня 2024

Рыхтаваліся да вайны? У бальніцы Гродзенскай вобласці захоўвалі запас ежы на чатыры гады — і хацелі купіць яшчэ

На складзе адной з раённых бальніц Гродзенскай вобласці знайшлі чатырохгадовыя запасы прадуктаў, тэрмін прыдатнасці якіх…

14 чэрвеня 2024

На Урыцкага адкрылася новае кафэ: 100 гадоў таму там было месца з такой жа назвай

Кафэ "У Грушы" адкрылася ў тэставым рэжыме па адрасе Урыцкага, 26. У меню - сняданкі…

14 чэрвеня 2024

Гродзенская вобласць — на другім месцы па колькасці медыкаў. Дзе яны працуюць і колькі зарабляюць?

У Гродзенскай вобласці на 10 тыс. чалавек прыпадае 57 урачоў-практыкаў і 142 сярэднія медработнікі. Больш…

14 чэрвеня 2024

Куды зніклі нігерыйцы? Раскрыта знікненне трох нацыянальнасцей з Фестывалю культур у Гродне

У XIV Фестывалі нацыянальных культур у Гродне павінны былі прыняць удзел 36 нацыянальнасцей. Але насамрэч…

14 чэрвеня 2024

Палітэмігранты прадалі кватэру ў Беларусі: цяпер суд у Гродне хоча адмяніць здзелку

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пачаўся грамадзянскі працэс аб адмене здзелкі куплі-продажу кватэры. Ініцыятарам стала…

13 чэрвеня 2024