Навіны

Стаматалогія патаннее: новыя тарыфы на платныя паслугі ўстанавілі ў Беларусі

Гранічныя максімальныя тарыфы на стаматалагічныя паслугі ўстанавіла Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Частка паслуг патаннее. Новыя цэны набудуць моц з 1 ліпеня 2024 года.

Новыя тарыфы на стаматалогію ўстанаўлівае пастанова Міністэрства аховы здароўя № 77 ад 24 красавіка 2024 г. Яна была афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 23 траўня. У апошні раз максімальныя дапушчальныя цэны на паслугі стаматолага мяняліся ў лістападзе 2023.

Што ў беларускай стаматалогіі стане таннейшым і на колькі?

Некаторыя паслугі стаматолагаў патаннеюць на 8,54%, іншыя на 13, 77%, а некаторыя нават на 31,43%. Больш за ўсё, мяркуючы па дакуменце, патаннее адбельванне зубоў з выкарыстаннем капы — амаль на 70%.

Як зменяцца цэны стаматалагічных паслуг

  • Ацэнка вынікаў даследаванняў:
    • ацэнка лекарам вынікаў дэнтальных рэнтгенаграм, панарамных артапантамаграм, заключэнняў лекараў-рэнтгенолагаў па праведзеных рэнтгендаследаваннях — цяпер каштуе 15,10 рубля, а будзе каштаваць 13,02 рубля;
    • ацэнка вынікаў тэлерэнтгенаграм, конусна-прамянёвых камп’ютарных тамаграм — цяпер каштуе 30,20 рубля, а будзе каштаваць 26,04 рубля.
  • Забор матэрыялу для даследавання:
    • трэпанбіёпсія — цяпер каштуе 41,20 рубля, будзе каштаваць 37,67 рубля;
    • інцызійная і эксцызійная біяпсія — цяпер каштуе 41,20 рубля, будзе каштаваць 28,25 рубля;
    • пункцыйная біяпсія — цяпер каштуе 10,30 рубля, будзе каштаваць 9,42 рубля.
  • Выдаленне зубных адлажэнняў:
    • апаратным метадам (пнеўматычным, ультрагукавым, магнітастрыкцыйным і іншымі) (за адзін зуб) — цяпер каштуе 2,44, будзе каштаваць 1,88;
    • з ужываннем содаструменнага апарата (за адзін зуб) — цяпер каштуе 2,42, будзе каштаваць 1,88.
  • Адбельванне зубоў:
    • адбельванне зубоў з выкарыстаннем капы (адна сківіца) — цяпер каштуе 91,20 рубля, будзе каштаваць 28,25 рубля.
  • Аператыўныя ўмяшанні на сківіцах:
    • унутрыкасцяная дэнтальная імплантацыя аднаго імплантата — цяпер каштуе 188,73 рубля, будзе каштаваць 75,33 рубля.

Новыя тарыфы на стаматалагічныя паслугі, якія набудуць моц з 1 ліпеня 2024 года, можна паглядзець у пастанове Міністэрства аховы здароўя.

Чытайце таксама: На Дубко насупраць Old City пабудуюць гарадскі стаматалагічны цэнтр

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне паведамілі аб мініраванні ГЦ OldCity: вось чаго запатрабаваў «мінёр»

У пятніцу ўвечары, у 19.56, адміністрацыя гандлёвага цэнтра OldCity і шэраг гродзенскіх медыяў атрымалі паведамленне…

14 чэрвеня 2024

Рыхтаваліся да вайны? У бальніцы Гродзенскай вобласці захоўвалі запас ежы на чатыры гады — і хацелі купіць яшчэ

На складзе адной з раённых бальніц Гродзенскай вобласці знайшлі чатырохгадовыя запасы прадуктаў, тэрмін прыдатнасці якіх…

14 чэрвеня 2024

На Урыцкага адкрылася новае кафэ: 100 гадоў таму там было месца з такой жа назвай

Кафэ "У Грушы" адкрылася ў тэставым рэжыме па адрасе Урыцкага, 26. У меню - сняданкі…

14 чэрвеня 2024

Гродзенская вобласць — на другім месцы па колькасці медыкаў. Дзе яны працуюць і колькі зарабляюць?

У Гродзенскай вобласці на 10 тыс. чалавек прыпадае 57 урачоў-практыкаў і 142 сярэднія медработнікі. Больш…

14 чэрвеня 2024

Куды зніклі нігерыйцы? Раскрыта знікненне трох нацыянальнасцей з Фестывалю культур у Гродне

У XIV Фестывалі нацыянальных культур у Гродне павінны былі прыняць удзел 36 нацыянальнасцей. Але насамрэч…

14 чэрвеня 2024

Палітэмігранты прадалі кватэру ў Беларусі: цяпер суд у Гродне хоча адмяніць здзелку

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пачаўся грамадзянскі працэс аб адмене здзелкі куплі-продажу кватэры. Ініцыятарам стала…

13 чэрвеня 2024