Прадаецца прасторная пяціпакаёвая кватэра на вуліцы Горкага. У кватэры выкананы белы рамонт, што робіць прастору візуальна большай. Кантраст дадаюць чорныя акцэнты ў элементах мэблі і аздабленні.
Кватэра размешчана на апошнім паверсе пяціпавярховага цаглянага дома 1979 пабудовы ў пачатку вуліцы Горкага. Гаспадары абяцаюць выдатную цяпло- і шумаізаляцыю.
У кватэры два санвузлы — адзін з душавой кабінай, у іншым усталявана ванна.
Ёсць гардэробная з паліцамі і вешалкамі. Па ўсёй кватэры можна заўважыць шмат секцый захоўвання накшталт шаф, паліц, стэлажоў.
У кватэры два балконы, на іх можна патрапіць з двух розных пакояў. Пакоі выкананы ў белым колеры з акцэнтнымі чорнымі дэталямі на мэблі. Напрыклад, падгалоўе ложка, тумба, крэсла або каляровыя шторы. На кухні і ў санвузлах на падлогу паклалі чорную плітку.
Увагу прыцягваюць аб’ёмныя празрыстыя люстры. Пад столлю ўбудавана ўнутранае асвятленне.
Устаноўлена новая тэхніка ад вядучых вытворцаў, паведамляе прадавец. Гэта халадзільнік, духоўка, варачная паверхня, выцяжка, пральная машына, посудамыйная машына. Ёсць кандыцыянер.
У крокавай даступнасці - гістарычны цэнтр Гродна з усімі славутасцямі. Утульны і спакойны двор. Магчымая пакупка з выкарыстаннем крэдыту і праз «Жыллёвы баланс».
Цана — $ 83 000.
Новую сумесную паштовую марку Беларусі і Ватыкана выпусцяць у абарачэнне 16 верасня. На ёй адлюстраваны…
У раёне вуліц Вясенняй і Каліноўскага будуецца новы мікрараён - там з'явіцца амаль 2000 кватэр.…
У судзе Ленінскага 10 верасня за хабар пачалі судзіць Чыліка Дзмітрыя Анатольевіча. Яго дадзеныя супадаюць…
Малады чалавек граў на электрагітары 9 верасня ў 22: 32 на вуліцы Савецкай каля гандлёвага…
Па медыцынскую дапамогу з-за ўкусаў кляшчоў у Гродзенскай вобласці з пачатку 2024 года звярнулася больш…
Па былой Воўпаўскай сінагозе цяпер можна зладзіць віртуальны тур. Цягам года спецыялісты даследавалі архіўныя дакументы…