Навіны

Сядзіба апошняга караля Рэчы Паспалітай патаннела: пакупнікоў пакуль не было

Цягам года спрабуюць прадаць гродзенскую сядзібу апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Цана паступова падае, але пакупнікі пакуль не знаходзяцца.

Інфармацыя аб правядзенні чарговага аўкцыёна з’явілася на сайце Гродзенскага аблвыканкама. Стартавая цана лота — 315 тыс. рублёў. Гэта амаль на 20% танней, чым летась. Аўкцыён адбудзецца 21 жніўня 2024 года.

Будынак на вуліцы Прагулачнай 15/1 з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Пакупнік можа размясціць у ім культурна-асветніцкую ўстанову.

Спрабавалі прадаць палац двойчы

Упершыню сядзібу выставілі на аўкцыён у красавіку 2023 года — тады стартавая сума лота склала 374 тыс. рублёў. Наступным разам аб’ект паспрабавалі прадаць у ліпені 2024 года за 351 тыс. рублёў.

Сядзібу ў Панямуні пабудавалі для караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1771 годзе ў стылі позняга барока. Палац быў цагляны, атынкаваны, з простым дэкорам. Адзіным упрыгожаннем можна лічыць чатырохкалонны порцік на высокім цокалі. Ён захаваўся да сёння. Астатняя частка будынка была страчана і цяпер большая частка пабудовы — драўляная.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Што рабіць, калі кантралёр затрымаў, пакуль вы спрабавалі аплаціць праезд у дадатку?

Уявіце сітуацыю - вы зайшлі ў тралейбус і адкрылі дадатак банка, каб аплаціць праезд. Ён…

9 лютага 2025

Праблемны дом на Вялікай Траецкай паставяць на капрамонт

Дом 1890 года пабудовы на Вялікай Траецкай, 23 чакаў рамонту 35 гадоў. Апошнія гады гараджане…

7 лютага 2025

У лютым пасля рэканструкцыі адкрыюць «Бераставіцу». Але патрапіць праз яе ў Польшчу ўсё роўна не атрымаецца

Рэканструкцыя пункта пропуску "Бераставіца" знаходзіцца на фінальным этапе. Адкрыццё аб'екта запланавана на люты. Апошні раз…

7 лютага 2025

Будаваць стаматалагічны цэнтр у Гродне пачнуць ужо ў 2025 годзе

Праектна-каштарысная дакументацыя па будаўніцтве стаматалагічнага цэнтра на вуліцы Дубко ўжо гатова. Цяпер мясцовыя ўлады шукаюць…

7 лютага 2025

Гродзенскім школьнікам паказалі, як карыстацца міліцэйскімі дубінкамі

Для навучэнцаў сярэдняй школы №3 правялі экскурсію ў РУУС Кастрычніцкага раёна. Школьнікам паказалі, як карыстацца…

7 лютага 2025

У гродзенскага вядучага скралі фота і выклалі на сайце знаёмстваў. Што рабіць, калі і з вамі такое здарыцца?

Фота гродзенскага вядоўцы і шоўмэна Андрэя Ірхі без яго ведама выкарыстоўвалі на сайце Mamba.ru у…

6 лютага 2025