У раёне вуліц Вясенняй і Каліноўскага будуецца новы мікрараён — там з’явіцца амаль 2000 кватэр. Зараз да будаўнічай пляцоўкі падвялі часовую дарогу і ўстанавілі вежавы кран. Будаўнічыя ўжо прыступілі да ўзвядзення першага дому.
Рэалізацыя праекту пачалася ўлетку 2024 года. У чэрвені на пляцоўцы з’явіўся будаўнічы гарадок, напрыканцы жніўня заклалі аснову для аднаго з дамоў. У верасні на будпляцоўцы ўжо з’явіўся вежавы кран і дарога для працоўнага транспарту, адзначае NewGrodno.by.
На ўчастку плошчай 35 гектараў планіруюць узвесці амаль 1900 кватэр у 5−9-павярховых панэльках і маналітных 19-павярховых «свечках».
Адной з канцэпцый мікрараёну стане «двор без машын» — паркоўкі вынясуць за перыметр двароў, а на прыдамавой тэрыторыі абсталююць дзіцячыя і гульнявыя пляцоўкі.
У асноўным дамы пабудуюць на пустцы, але пад частку раёна плануюць знесці прыватныя дамы.
Пра будучы знос жыхарам паведамілі яшчэ ў 2021 годзе, але многія да апошняга не хочуць пераязджаць. Уласнікам дамоў пад знос паабяцалі кватэры з аздабленнем у першым жа пабудаваным шматпавярховіку. Калі такі варыянт не падыдзе, людзі могуць выбраць кватэру ў іншым мікрараёне Гродна ці горадзе, дзе «Гроднажылбуд» будуе дамы, а таксама забраць кампенсацыю ўрону грашыма.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне Віктар Амброс мае беларускія карані. Пра гэта напісалі некаторыя беларускія…
Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" канчаткова пераехалі на новае месца. Цяпер прытулак для катоў знаходзіцца…
Узровень сэрвісу ў Гродне - ганебны, лічыць мінскі мастак Уладзімір Шаркоў. Такое меркаванне мужчына выказаў…
Крама з каляднай атрыбутыкай і цацкамі адкрыецца ў Гродне. Аб гэтым распавяла ў Instagram яго…
За першы тыдзень кастрычніка сярэдняя цана кватэры ў Гродне вырасла на 0,6% і склала $835…
Студэнта з Гродна затрымалі за каментары. Па памілаванні на волю выйшаў 74-гадовы палітвязень Барыс Кучынскі…