Вольга Бондарава. Фота: Гродзенская праўда
У пабе Harats на Карла Маркса, 24 адмянілі «Вечар беларускай магіі», запланаваны на нядзелю, 6 кастрычніка. Весці яго павінна была біблеістка, філосаф, супрацоўніца Нацыянальнай акадэміі навук Ірына Дубянецкая. Напярэдадні ў сваім Telegram-канале на даследчыцу паскардзілася праўладная актывістка Вольга Бондарава.
У Instagram паба Harats адзначылі, што мерапрыемства адмяняецца «па тэхнічных прычынах». Гасцям прынеслі прабачэнні і прапанавалі бясплатныя напоі.
Падчас лекцыі абяцалі распавесці пра беларускую магічную традыцыю і касмалагічныя ўяўленні нашых продкаў. На мерапрыемства таксама запрасілі музыкаў, каб «працягнуць вечар адпаведным вайбам арт-рока з фальклорнымі элементам».
Напярэдадні лекцыі праўладная актывістка Вольга Бондарава паскардзілася на мерапрыемства ў сваім Telegram-канале, звяртае ўвагу «Медыязона Беларусь».
«На жаль, няма закону, які перашкодзіў бы бчбэшніцы разбураць хрысціянскія асновы дзяржавы. А што ідэалогія? Ці ведае аб мерапрыемстве? Ці ўхваляе? Ці лічыць дапушчальным?» — напісала Бондарава.
Пасля адмены лекцыі Бондарава актуалізавала пост і падзякавала адміністрацыі горада «за дакладную пазіцыю і якасную работу ў пазаўрочны час».
Для супрацоўнікаў вышэйшага менеджменту ў Гродне ёсць 54 працоўныя месцы. Заробкі вар'іруюцца ад 8000 рублёў…
Падчас рэканструкцыі ўлады Гродзенскай вобласці паабяцалі, што 10 метраў самага доўгага падвеснага моста ў краіне…
Новая ўстанова з'явілася ў мікрараёне Дзевятоўка на вуліцы Курчатава, 22. Кавярня належыць сетцы Varka —…
Палітзняволенаму журналісту і і лідару польскай меншасці ў Беларусі Анджэю Пачобуту на паўгода працягнулі рэжым…
Гродзенскі гарвыканкам абвясціў конкурс на праект скульптуры для сквера на вуліцы Дарвіна. Скульптура будзе прысвечана…
У адной з польскіх груп у Facebook, прысвечаных антыкварыяту, з'явіўся пост пра рэдкую знаходку родам…