12 кастрычніка камета C/2023 A3 (Tsuchinshan-ATLAS) наблізілася да зямлі — яе можна было ўбачыць няўзброеным вокам. Гродзенец змог сфатаграфаваць яе і апублікаваў у Instagram-акаўнце «one.day.hero».
«Камета C/2023 A3 (Цзыцзіньшань — ATLAS). 12 кастрычніка было максімальнае збліжэнне з Зямлёй (каля 50 млн км). Ёсць шанец, што праз пару дзён будзе бачная лепш на больш цёмным небе. Фота — 63 мін пасля заходу сонца», — падпісаў гродзенец фатаграфію.
Апошні раз камета праходзіла побач з зямлёй каля 80 тысяч гадоў таму — пры неандэртальцах. І праз столькі ж яе можна будзе ўбачыць зноў.
Чытайце таксама: Гродзенец зняў метэорны паток Персеіды. Паглядзіце, як гэта выглядае
На набярэжнай можа з'явіцца воднае таксі, скейтпарк, вадзяны млын і сетка кафэ. Такія ідэі агучылі…
Актывіста антыядзернага руху Мікалая Уласевіча з мястэчка Варняны аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (2 тыс.…
Аднапавярховы дом сонечнага жоўтага колеру сярод соснаў прадаюць у мікрараёне Паўднёвы. Там ёсць лазня, а…
У Гродзенскай вобласці амаль 1600 дружыннікаў - людзей, якія не з'яўляюцца супрацоўнікамі праваахоўных органаў, але…
Праўладная гродзенская актывістка Вольга Бондарава звярнулася ў Палату прадстаўнікоў Нацсходу з-за лістападаўскага выказвання Ігара Марзалюка…
Плантацыя «Цыбулька-бел» належыць нямецкаму ультраправаму палітыку Ёргу Дорнау. Мужчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі…