Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Уладальніка сайта s13.ru Сяргея Чабоцьку ў Гродне судзілі

Працэс за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў над уладальнікам сайта s13.ru Сяргеем Чабоцькам прайшоў 25 кастрычніка. Ён з’явіўся ў раскладзе судовых пасяджэнняў.

Справа па арт 19.11 ч. 2 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» разгледзелі 25 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Судзіла яго Ганна Леусік.

Вынік суда пакуль невядомы. Сяргея маглі судзіць і як прыватную асобау, так і як ІП — уладальніка сайта.

Суд над Сергеем Чаботько. Скриншот Hrodna.life
Суд над Сяргеем Чабоцькам. Скрыншот Hrodna.life

Пра пераслед Сяргея Чабоцькі загаварылі 25 кастрычніка. У гарадскіх чатах абмяркоўвалі, што сайт s13.ru прызнаюць экстрэмісцкім. Працадаўцы і ўчастковыя раілі адпісацца ад сацсетак партала. Да вечара дзяржСМІ паведамілі, што па заяве пракурора горада Гродна матэрыялы інтэрнэт-рэсурсу s13 сапраўды прызнаныя судом экстрэмісцкімі.

Чытайце таксама: