Каркасы будучых ёлак з’явіліся на вуліцах Урублеўскага і Ліможа ўжо 30 кастрычніка. Запальваюць у Гродне і святочную ілюмінацыю. Гродзенцы дзеляцца першымі ўражаннямі і, здаецца, яны задаволены.
Першыя каркасы ёлак з’явіліся на вуліцы Урублеўскага і на Ліможа, паведамляе «Гродна Плюс». У папярэднія гады мантаж ёлак у Гродне таксама пачыналі да наступлення каляндарнай зімы. Аднак звычайна да работ прыступалі бліжэй да канца лістапада.
З’яўляецца ў горадзе і святочная ілюмінацыя. Гродзенка Алеся апублікавала ў Tiktok відэа, у якім паказала, як Савецкую плошчу ўпрыгожылі каляднымі агеньчыкамі.
@olesiabaklaha ♬ оригинальный звук — Олеся Баклага
Гараджане ацанілі святочную атмасферу нягледзячы на тое, што ў Гродна яна прыйшла дастаткова рана.
«Ужо адчуваецца навагодні вайб», — напісала Даша.
«Я ў Гродне жыву, і ў Гродне заўсёды Новы год рана», — лічыць карыстальніца пад нікам nikol.
«Гродна наперадзе ўсёй планеты. Сёння заўважыла ў суседнім доме навагоднія ліхтарыкі на вокнах», — распавяла Gabrielle_in_me.
Гродзенцы дадаюць, што святочная атмасфера паступова заваёўвае горад. Так людзі ўжо бачылі ёлкі ў ГЦ «Трыніці», а таксама ўпрыгожаныя агеньчыкамі дрэвы каля прадпрыемства «Белкард».
Сёлета прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура абвясціў, што Раство ў яго краіне адзначаць не 25 снежня, а 1 кастрычніка.
Заява аб пераносе Калядаў была зробленая праз некалькі гадзін пасля таго, як пракуратура выдала ордар на арышт Эдмунда Гансалеса Урутыя — лідара апазіцыі, які быў супернікам Мадура на прэзідэнцкіх выбарах.
Мяркуецца, што рашэнне аб пераносе Раства было прынята, каб адцягнуць увагу жыхароў краіны ад палітычнага крызісу.
На набярэжнай можа з'явіцца воднае таксі, скейтпарк, вадзяны млын і сетка кафэ. Такія ідэі агучылі…
Актывіста антыядзернага руху Мікалая Уласевіча з мястэчка Варняны аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (2 тыс.…
Аднапавярховы дом сонечнага жоўтага колеру сярод соснаў прадаюць у мікрараёне Паўднёвы. Там ёсць лазня, а…
У Гродзенскай вобласці амаль 1600 дружыннікаў - людзей, якія не з'яўляюцца супрацоўнікамі праваахоўных органаў, але…
Праўладная гродзенская актывістка Вольга Бондарава звярнулася ў Палату прадстаўнікоў Нацсходу з-за лістападаўскага выказвання Ігара Марзалюка…
Плантацыя «Цыбулька-бел» належыць нямецкаму ультраправаму палітыку Ёргу Дорнау. Мужчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі…