Навіны

Былому дырэктару шклозавода «Нёман» далі 12 гадоў калоніі за дзяржздраду

Былога дырэктара шклозавода «Нёман» і дзяржаўнага функцыянера Ігара Бацяна прыгаварылі да 12 гадоў калоніі па артыкуле аб здрадзе дзяржаве, паведамляе «Гарадзенская праваабарона». Пакуль інфармацыя афіцыйна не пацверджана.

Працэс над Бацянам у Гродзенскім абласным судзе ў жніўні 2024 года вёў суддзя Руслан Гурын. Як адзначаюць праваабаронцы, у 2020 годзе Бацян публічна не выказваўся. А 16 жніўня 2020 года, калі ў Беларусі праходзілі найбольш масавыя пратэсты, Telegram-акаўнт былога дырэктара «Нёмана» далучыўся да буйной праўладнай групы «За Беларусь!».

Бацян узначальваў шклозавод 12 гадоў - з 2005 па 2017 год. У ліпені 2017 ён перайшоў на працу ў Федэрацыю хакея Беларусі, дзе кіраваў аддзелам развіцця і дзіцяча-юнацкага хакея, а потым знік з поля зроку. Пазней стала вядома, што ён знаходзіцца ў СІЗА па палітычным артыкуле.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады агучылі новыя планы па набярэжнай Нёмана: хочуць развадны мост і воднае таксі

На набярэжнай можа з'явіцца воднае таксі, скейтпарк, вадзяны млын і сетка кафэ. Такія ідэі агучылі…

5 снежня 2024

Альтанка «мінтынгавала» у Астравецкім раёне: гаспадар атрымаў штраф

Актывіста антыядзернага руху Мікалая Уласевіча з мястэчка Варняны аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (2 тыс.…

5 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Паўднёвым прадаецца дом з «Раніцай у сасновым лесе» на ўсю сцяну і каралеўскай кухняй

Аднапавярховы дом сонечнага жоўтага колеру сярод соснаў прадаюць у мікрараёне Паўднёвы. Там ёсць лазня, а…

5 снежня 2024

Гродзенскія дружыннікі атрымліваюць грашовыя і сацыяльныя бонусы — адно дзяжурства 50 рублёў

У Гродзенскай вобласці амаль 1600 дружыннікаў - людзей, якія не з'яўляюцца супрацоўнікамі праваахоўных органаў, але…

5 снежня 2024

Бондаравай адказалі на скаргу аб выказванні Марзалюка — актывістка засталася незадаволеная

Праўладная гродзенская актывістка Вольга Бондарава звярнулася ў Палату прадстаўнікоў Нацсходу з-за лістападаўскага выказвання Ігара Марзалюка…

5 снежня 2024

Кіраўніку цыбульнай плантацыі пад Лідай пагражае да 15 гадоў нямецкай турмы за абыход санкцый

Плантацыя «Цыбулька-бел» належыць нямецкаму ультраправаму палітыку Ёргу Дорнау. Мужчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі…

5 снежня 2024