У Навагрудку завяршаецца пяты этап рэканструкцыі замка. Тут з’явіліся фартыфікацыйныя сцены з высокай металічнай брамай і фундаменты Уязной і Пасадскай вежаў, якія цяпер служаць аглядальнымі пляцоўкамі для наведвальнікаў. Рыхтуюць да аднаўлення вежу Шчытоўку, дзе будзе музей. Як выглядае тэрыторыя замка зараз?
Падчас кансервацыі вежаў спецыялісты правялі працы па ўмацаванні і абароне падземных сцен і прылеглых да іх абаронных канструкцый, уключна з атынкоўкай і гідраізаляцыяй. Абарончыя сцены на тэрыторыі комплексу аднаўляюць да вышыні ад аднаго да трох метраў, каб наведнікі маглі ўбачыць паўнавартасную муроўку. Працы плануюць завяршыць у лістападзе, піша Onliner.
Паблізу рва перад уваходам усталявалі інфармацыйны плакат з планам замка і гістарычнай інфармацыяй пра ягоныя вежы.
Наступны, шосты этап рэстаўрацыі, уключае ў сябе аднаўленне цэнтральнай вежы Шчытоўкі. Спецыялісты ўзгадняюць праект, а работы намечаны на 2025 год. У захаваных частках выкарыстоўваюць рэстаўрацыйную цэглу ручной працы, а ў новых фрагментах — сучасны матэрыял, каб падкрэсліць розніцу паміж старымі і новымі часткамі.
Пасля завяршэння ўсіх этапаў рэстаўрацыі ў замку адкрыюць музейную экспазіцыю, прысвечаную гісторыі Навагрудскага замка. Яна будзе ўключаць археалагічныя знаходкі і іншыя экспанаты.
Нягледзячы на працяг рэканструкцыі, з 1 верасня тэрыторыя замка адкрыта для турыстаў за сімвалічную плату ў 1 рубель. Гэта неабходна для ўліку колькасці наведвальнікаў і ацэнкі плыні гасцей перад адкрыццём музея.
Чытайце таксама: Пад Навагрудкам расчысцілі руіны адзінага ў Беларусі касцёла ў егіпецкім стылі
На набярэжнай можа з'явіцца воднае таксі, скейтпарк, вадзяны млын і сетка кафэ. Такія ідэі агучылі…
Актывіста антыядзернага руху Мікалая Уласевіча з мястэчка Варняны аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (2 тыс.…
Аднапавярховы дом сонечнага жоўтага колеру сярод соснаў прадаюць у мікрараёне Паўднёвы. Там ёсць лазня, а…
У Гродзенскай вобласці амаль 1600 дружыннікаў - людзей, якія не з'яўляюцца супрацоўнікамі праваахоўных органаў, але…
Праўладная гродзенская актывістка Вольга Бондарава звярнулася ў Палату прадстаўнікоў Нацсходу з-за лістападаўскага выказвання Ігара Марзалюка…
Плантацыя «Цыбулька-бел» належыць нямецкаму ультраправаму палітыку Ёргу Дорнау. Мужчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі…