Курсанта Акадэміі МУС, 21-гадовага Іллю Нарышкіна, асудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама яго абавязалі выплаціць штраф у 24 тыс. руб. (600 базавых велічыняў).
Раней хлопца прызналі палітвязнем. Прысуд абвясціў на закрытым пасяджэнні Гродзенскага абласнога суда 14 жніўня 2024 года суддзя Юрый Казакевіч, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Іллю Нарышкіна прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў - па ч. 1 арт. 361−3 (удзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы або падрыхтоўка да іх) і ч. 2 арт. 356 (здрада дзяржаве) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядалі з 22 ліпеня. 6 верасня яго ўключылі ў спіс «экстрэмістаў».
Іллі Нарышкіну 21 год. Ён нарадзіўся ў Слоніме, але частку дзяцінства правёў у Гродне. Бацька Іллі - украінец, нарадзіўся ў Крывым Рогу. У савецкі час скончыў авіяцыйную вучэльню, але працаваў інжынерам-механікам у розных краінах. З маці хлопца яны не жывуць разам вельмі даўно.
У 2021 годзе Ілля Нарышкін паступіў у акадэмію МУС і павінен быў вучыцца ўжо на трэцім курсе крымінальна-выканаўчага факультэта. У акадэміі хлопец быў актыўным: удзельнічаў у конкурсах і нават гуляў у інтэлектуальным шоу «Вежа» на тэлеканале «Беларусь-2». Апошні раз яго публічна ўзгадвалі ў сакавіку 2023 года.
Магчыма, 21-гадовы Ілля Нарышкін хацеў далучыцца да беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, паведамлялі раней. Паводле артыкулаў, прад’яўленых яму, у апошні час часта судзяць тых, хто спрабаваў звязацца з такімі арганізацыямі або выяўляў намер паехаць на вайну. Часам спецслужбы Беларусі ловяць такіх людзей з дапамогай фэйкавых акаўнтаў палка Каліноўскага.
Чытайце таксама: Затрыманні ў рэгіёнах, 1000 адміністратывак, прысуд за дзяржзмену. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
На набярэжнай можа з'явіцца воднае таксі, скейтпарк, вадзяны млын і сетка кафэ. Такія ідэі агучылі…
Актывіста антыядзернага руху Мікалая Уласевіча з мястэчка Варняны аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (2 тыс.…
Аднапавярховы дом сонечнага жоўтага колеру сярод соснаў прадаюць у мікрараёне Паўднёвы. Там ёсць лазня, а…
У Гродзенскай вобласці амаль 1600 дружыннікаў - людзей, якія не з'яўляюцца супрацоўнікамі праваахоўных органаў, але…
Праўладная гродзенская актывістка Вольга Бондарава звярнулася ў Палату прадстаўнікоў Нацсходу з-за лістападаўскага выказвання Ігара Марзалюка…
Плантацыя «Цыбулька-бел» належыць нямецкаму ультраправаму палітыку Ёргу Дорнау. Мужчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі…