Забег адбудзецца 15 чэрвеня. Агульная колькасць слотаў для жадаючых прыняць удзел — 1000. За першыя тры гадзіны занялі ўжо больш за 80 месцаў. Зарэгістравацца на забег можна на сайце 42 195.by.
Плануецца агульны забег на 5 і 10 км — для больш доўгай дыстанцыі прадугледжаны не толькі індывідуальны, але і камандны залік. «У абодвух выпадках будуць улічвацца вынікі чатырох найлепшых прадстаўнікоў каманд, сярод якіх мусіць быць як мінімум адзін жаночы вынік», — тлумачыць Telegram-канал «РобімНогі».
Таксама прадугледжаны і дыстанцыі для дзяцей на 60, 100, 200 і 400 метраў.
Для самых хуткіх удзельнікаў, якія на дыстанцыі 10 км будуць мець вынікі ў межах 33 хвілін сярод мужчын і ў 38 хвілін сярод жанчын, вылучаць асобны старт пад назвай Pro.
Тым, хто дойдзе да фінішу, абяцаюць унікальны медаль з сімвалам забегу. Кожны год медаль розны. А напярэдадні «Гарадзенскай вандроўкі» адбудзецца традыцыйная экскурсія па горадзе.
Па тэме: Глядзіце, як прыгожа гродзенцы беглі сёлета
У 2025 годзе «Гарадзенская вандроўка» адбудзецца восьмы раз. Традыцыйны маршрут пралягае праз гістарычны цэнтр горада і закранае вуліцы Ажэшкі, Савецкую, Вялікую Траецкую і іншыя.
У 2024 годзе арганізатары прапаноўвалі 820 слотаў для жадаючых паўдзельнічаць у забегу, але свабодныя месцы скончыліся яшчэ за месяц да забегу. Таму на наступны год іх колькасць пашырылі да 1000. Сёлета да «Гарадзенскай вандроўкі» упершыню далучыўся і Навагрудак. Забег «Навагрудская вандроўка» на дзве дыстанцыі - 3,5 і 10 кіламетраў - прайшоў у жніўні.
Капітальны рамонт у Гродне ў 2025 годзе пройдзе ў 66 дамах. У частцы з іх…
У Гродне ўсё лепш, чым у іншых гарадах, лічыць бізнес-аналітык Святлана. Але пры гэтым тут…
Калі вы марылі жыць у самым сэрцы гродзенскага раёна аўтэнтычнай гарадской драўлянай забудовы Новы Свет…
Пункты выдачы з'явяцца ў асобных рэгіёнах краіны, прычым нават у тых філіялах Белкаапсаюза, якія лічацца…
Перасякаючы пункт пропуску "Беняконі", грамадзянін Германіі задэклараваў толькі свой аўтамабіль. Але мужчына не паведаміў, што…
На "Гродна Азот" укараняюць аўтаматызаваную сістэму кантролю выкідаў у атмасферу ў цэху аміяк-3. Для гэтага…