Каворкінг знаходзіцца ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Triniti. Гэта шматфункцыянальная пляцоўка «К.І.Т.», у якой можна чытаць кнігі, гуляцца і займацца творчасцю. Афіцыйнае адкрыццё пляцоўкі запланавана на 15 лістапада.
Пляцоўка падзелена на чатыры зоны. Непасрэдна каворкінг разлічаны на фрылансераў і прадпрымальнікаў, якія змогуць праводзіць там працоўныя сустрэчы.
У кніжнай зоне размесціцца буккросінг з месцамі для чытання. У гульнявой частцы пляцоўкі плануецца правядзенне інтэрактыўных забаў, а ў зоне творчасці будуць праходзіць майстар-класы.
«К.І.Т.» знаходзіцца на трэцім паверсе ГЦ Triniti і пакуль з’яўляецца адзіным бясплатным каворкінгам у Гродне.
Афіцыйнае адкрыццё пляцоўкі адбудзецца 15 лістапада ў 18:00. Для наведвальнікаў запланаваны майстар-клас па пясочнай анімацыі і турнір па FIFA25 (гульня для прыставак) ад камп’ютарнага клуба «Маджэнта».
Прасторная двухпакаёвая кватэра з сучасным рамонтам прадаецца блізу Скідзельскага рынку, на Парахавой, 9/1. Планіроўка незвычайная…
Уладальнікі мексіканскага бара Los Amigos, закрытага ў 2023 годзе, адкрываюць новую ўстанову. Яны захавалі канцэпцыю…
У гарвыканкаме абмеркавалі планы на новы цёплы сезон - як будуць азеляняць горад з мільёнам…
У Гродне паветраны шар для так званых прывязных палётаў можна купіць як гатовы бізнес. Пры…
Праекты добраўпарадкавання набярэжнай вынесуць на грамадскае абмеркаванне. Сярод ідэй - развадны мост, воднае таксі, сетка…
Новы мост праз яр на Фамічова ўжо пратэсціравалі - для гэтага на збудаванне прыгналі некалькі…