Гродзенцы паскардзіліся на недахоп артадонтаў у дзіцячай стаматалагічнай паліклініцы. Каб узяць талон да лекара, людзям даводзіцца займаць чаргу з 4 раніцы, але нават пры такіх умовах патрапіць да спецыяліста атрымліваецца не заўсёды. Для вырашэння праблемы чыноўнікі ўвялі адзіны электронны запіс — цяпер выклікаць на прыём будуць па тэлефоне.
Гродзенка Таццяна ў сваім TikTok апублікавала відэа з чаргой у дзіцячай стаматалагічнай паліклініцы, а сёмай раніцы. «У асноўным людзі стаяць па талоны да артадонта. Урачоў усяго два спецыялісты на ўвесь горад і раён», — паскардзілася жанчына.
@lesko_tatsiana Это наша третья попытка достать талон (
♬ Creepy Violins — Apollo Nove
За два дні відэа набрала больш за 100 тыс. праглядаў, а ў каментарах сабраліся абураныя гродзенцы. Яны пішуць пра дэфіцыт медыкаў і недахоп талонаў.
«Гэтай паліклініцы трэба спецыялістаў пабольш, і ўвогуле гэтую праблему вылучыць на рэспубліканскі ўзровень! Да артадонта чакалі чаргу год! Дзіцяці 8 гадоў, зубы мяняюцца, то лячыць, то ірваць трэба», — паскардзілася карыстальніца пад нікам anuta_r.
«Нам трэба было вырваць дзіцяці зуб, ніводная платная стаматалогія куды мы звярталіся, не аказвае гэтую паслугу. А ў бясплатнай запіс толькі праз месяц… Гэта жудасна! Такі Гродна вялікі горад, а адна толькі дзяржстаматалогія…», — паскардзілася Алёна.
«Жонка ў 4 раніцы хадзіла па талон, і была не першая, добра жыву ў суседнім доме. На жаль, гэта не жарт. Заадно і сабака выгуляўся ўдосталь», — напісаў Віталь.
«У Гродне гэта проста жах. Адна дзіцячая стаматалогія на ўвесь горад. Да стаматолага не патрапіць калі толькі па вострым болі», — распавяла Алена.
У адным з каментароў аўтар відэа паведаміла, што плануе тэлефанаваць у аблвыканкам і разбірацца з праблемай.
Здаецца, відэа гродзенкі дайшло і да чыноўнікаў. На наступны дзень пасля публікацыі роліка загадчыца філіяла дзіцячай стаматалогіі Дарыя Шабунька ў эфіры «Гродна Плюс» паведаміла, што парадак запісу да артадонта мяняецца.
Цяпер пацыентаў будуць уносіць у спіс чакання. Для запісу ў адзіную электронную чаргу прадугледзелі два спосабы: па тэлефоне або ў рэгістратуры філіяла з 7 раніцы да 9 вечара.
— Але ў рэгістратуры нашага філіяла запіс будзе ажыццяўляцца па накіраванні ад спецыяліста лекара-стаматолага. Гэта значыць, мы павінны разумець, што гэтаму дзіцяці патрэбна кансультацыя, каб не было такой напружанасці, — адзначыла Шабунька.
Далей, па меры прасоўвання чаргі, спецыялісты паліклінікі будуць тэлефанаваць пацыентам і запрашаць іх на прыём да артадонта.
У сваю чаргу недахоп спецыялістаў чыноўнікі тлумачаць тым, што два з іх праходзяць навучанне ў Мінску, яшчэ два — у дэкрэтным адпачынку. Чыноўнікі абяцаюць, што да студзеня 2025 года дактары вернуцца на свае працоўныя месцы.
Чытайце таксама: У Гродне заканчваюцца стаматолагі-артадонты. Чакаць чаргі трэба паўгода і болей
Прасторная двухпакаёвая кватэра з сучасным рамонтам прадаецца блізу Скідзельскага рынку, на Парахавой, 9/1. Планіроўка незвычайная…
Уладальнікі мексіканскага бара Los Amigos, закрытага ў 2023 годзе, адкрываюць новую ўстанову. Яны захавалі канцэпцыю…
У гарвыканкаме абмеркавалі планы на новы цёплы сезон - як будуць азеляняць горад з мільёнам…
У Гродне паветраны шар для так званых прывязных палётаў можна купіць як гатовы бізнес. Пры…
Праекты добраўпарадкавання набярэжнай вынесуць на грамадскае абмеркаванне. Сярод ідэй - развадны мост, воднае таксі, сетка…
Новы мост праз яр на Фамічова ўжо пратэсціравалі - для гэтага на збудаванне прыгналі некалькі…