Экстрэмісцкімі прызналі акаўнты Аляксея Чамаданава ў Facebook, «ВКонтакте» і ў «Одноклассники». За рэпост і ў некаторых выпадках лайк яго пастоў цяпер пагражае адміністрацыйная адказнасць. На практыцы ж караюць і за падпіску.
Верагодна, калі вы ў Беларусі, лепш расфрэндзіць Аляксея. Нават калі адміністрацыйную адказнасць да вас не прыменяць, вы можаце прыцягнуць увагу органаў да сябе.
Рашэнне аб прызнанні прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 29 лістапада 2024 года. Гэта не першы раз, калі экстрэмісцкімі прызнаюць асабістыя акаўнты чалавека. Напрыклад, так было з журналістам Русланам Кулевічам.
Аляксей Чамаданаў - стваральнік бегавога клуба і школы бегу Run4fun. Таму можна было прапанаваць, што прызнаць экстрэмісцкімі хочуць сацсеткі супольнасці. Але яны бяспечныя.
Капітальны рамонт у Гродне ў 2025 годзе пройдзе ў 66 дамах. У частцы з іх…
У Гродне ўсё лепш, чым у іншых гарадах, лічыць бізнес-аналітык Святлана. Але пры гэтым тут…
Калі вы марылі жыць у самым сэрцы гродзенскага раёна аўтэнтычнай гарадской драўлянай забудовы Новы Свет…
Пункты выдачы з'явяцца ў асобных рэгіёнах краіны, прычым нават у тых філіялах Белкаапсаюза, якія лічацца…
Перасякаючы пункт пропуску "Беняконі", грамадзянін Германіі задэклараваў толькі свой аўтамабіль. Але мужчына не паведаміў, што…
На "Гродна Азот" укараняюць аўтаматызаваную сістэму кантролю выкідаў у атмасферу ў цэху аміяк-3. Для гэтага…