Прастора Krikate House з’явілася ў новым гандлёва-офісным цэнтры на Вялікай Траецкай, 25. Перад адкрыццём заснавальніца брэнду Кацярына Карлацяну паведамляла, што прастора будзе «інстаграмнай». Hrodna.life даведаўся, якім атрымаўся новы шоурум.
Адкрыццё Krikate House адбылося 8 снежня. У гонар з’яўлення шоурума Карлацяну прэзентавала новую модную калекцыю. А на мерапрыемства запрасілі мясцовых дызайнераў, блогераў і мадэляў, якія дэманстравалі адзенне Карлацяну ў Парыжы.
Прастору шоурума дызайнер хацела выканаць у стылістыцы гранд-гатэля. «Смелыя колеры, спалучэнне розных тэкстур, нечаканая клетка, якая, як аказалася, ідэальна падкрэслівае наш стыль», — распавяла ў сваім Instagram дызайнер. Як адзначалі наведвальнікі, самай папулярнай фотазонай дзякуючы добраму асвятленню сталі прымерачныя.
Стылістыка гранд-гатэль адрозніваецца характэрнай архітэктурай, экстравагантнымі інтэр'ерамі і высокім узроўнем камфорту.
Krikate House працуе штодня з 10:00 да 20:00.
Шоурум знаходзіцца на Вялікай Траецкай, 25. Гандлёва-офісны цэнтр увялі ў эксплуатацыю нядаўна, але яшчэ на этапе рэалізацые праекта яго заўважылі на міжнародных архітэктурных конкурсах.
У чэрвені 2021 года праект атрымаў сярэбраны дыплом незалежнага архітэктурнага рэйтынгу «Залатая капітэль», дыплом ХХ рэспубліканскага конкурсу на лепшы «праект», «будаўніцтва», а таксама трапіў у шорт-ліст Міжнароднай прэміі Eurasian Prize.
Капітальны рамонт у Гродне ў 2025 годзе пройдзе ў 66 дамах. У частцы з іх…
У Гродне ўсё лепш, чым у іншых гарадах, лічыць бізнес-аналітык Святлана. Але пры гэтым тут…
Калі вы марылі жыць у самым сэрцы гродзенскага раёна аўтэнтычнай гарадской драўлянай забудовы Новы Свет…
Пункты выдачы з'явяцца ў асобных рэгіёнах краіны, прычым нават у тых філіялах Белкаапсаюза, якія лічацца…
Перасякаючы пункт пропуску "Беняконі", грамадзянін Германіі задэклараваў толькі свой аўтамабіль. Але мужчына не паведаміў, што…
На "Гродна Азот" укараняюць аўтаматызаваную сістэму кантролю выкідаў у атмасферу ў цэху аміяк-3. Для гэтага…