Навіны

Партал s13.ru прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем

Партал s13.ru з’явіўся ў спісе экстрэмісцкіх фармаванняў 9 снежня. Зацікаўленымі асобамі праходзяць Сяргей Чабоцька і Раман Алешка, які здымаў для партала. Так вырашыў КДБ яшчэ 5 лістапада 2024 года.

Часткай фарміравання прызналі:

  • Інтэрнэт-партал «s13.ru» www.s13.ru;
  • YouTube-канал «s13» www.youtube.com/@s13ru_official;
  • Telegram-канал «s13.ru — Новости Гродно» t.me/s13.ru;
  • «Одноклассники» «s13.ru — новости Гродно и региона» ok.ru/s13ru;
  • «ВКонтакте» «s13.ru — новости Гродно и региона» vk.com/s13ru;
  • «Facebook» «S13.RU» facebook.com/blogGRODNO;
  • «Instagram» «s13.ru» instagram.com/s13.ru

Цяпер за супрацоўніцтва з ім пагражае артыкул 361−4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Супрацоўніцтвам, як правіла, трактуюць каментар і перадачу дадзеных.

Уладальніку — відаць, Сяргею Чабоцьку — пагражае арт.361−1 КК «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» — у залежнасці ад часткі да 10 гадоў пазбаўлення волі.


Сайт s13.ru — партал з амаль 20-гадовай гісторыяй. У рубрыцы «Папулярнае» тэксты збіралі па 20−100 тыс. праглядаў. Цяпер сайт недаступны. У Instagram было 82 тыс. падпісчыкаў, цяпер акаўнт выдалены, у Telegram — 14 тыс.

У кастрычніку суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў экстрэмісцкімі інтэрнэт-сайт «s13.ru», Telegram-канал «s13.ru — Новости Гродно», «Одноклассники» «s13.ru — новости Гродно и региона» і чатыры лагатыпы — з «Одноклассников», на сайце, у Telegram-канале і проста літарнае спалучэнне.

«Гродненские сливы» сцвярджаюць, што s13.ru у 2020 годзе нібыта актыўна публікаваў матэрыялы апазіцыі, а ўладам і праўладным актывістам адмаўляў у публікацыі. На думку аўтараў, партал ператварыўся ў «навінавы агрэгатар прыхільнікаў пераменаў».

Уладальнік партала Сяргей Чабоцька адбывае трэція 15 сутак адміністрацыйнага арышту за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і несанкцыянаваны мітынг (арт.19.11, арт. 24.23 КаАП).

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дзе ў Гродне ў 2025 годзе правядуць капітальны рамонт

Капітальны рамонт у Гродне ў 2025 годзе пройдзе ў 66 дамах. У частцы з іх…

24 студзеня 2025

Няма сучаснай бібліятэкі, праблемныя дарогі, а на галоўнай плошчы — шашлык. Айцішніца расказала, чаго не хапае Гродна

У Гродне ўсё лепш, чым у іншых гарадах, лічыць бізнес-аналітык Святлана. Але пры гэтым тут…

24 студзеня 2025

Нерухомасць тыдня: прадаецца кватэра ў стогадовым доме з мезанінам у раёне Новы Свет

Калі вы марылі жыць у самым сэрцы гродзенскага раёна аўтэнтычнай гарадской драўлянай забудовы Новы Свет…

24 студзеня 2025

Пункты выдачы Wildberries і Ozone з’явяцца ў крамах Белкаапсаюза

Пункты выдачы з'явяцца ў асобных рэгіёнах краіны, прычым нават у тых філіялах Белкаапсаюза, якія лічацца…

23 студзеня 2025

Іншаземец спрабаваў вывезці з Беларусі рэдкія кнігі і старажытную швейную машынку — перашкодзілі гродзенскія мытнікі

Перасякаючы пункт пропуску "Беняконі", грамадзянін Германіі задэклараваў толькі свой аўтамабіль. Але мужчына не паведаміў, што…

23 студзеня 2025

На «Гродна Азот» будуць аўтаматычна кантраляваць выкіды ў атмасферу

На "Гродна Азот" укараняюць аўтаматызаваную сістэму кантролю выкідаў у атмасферу ў цэху аміяк-3. Для гэтага…

23 студзеня 2025