Праекты добраўпарадкавання набярэжнай вынесуць на грамадскае абмеркаванне. Сярод ідэй — развадны мост, воднае таксі, сетка кафэ і вадзяны млын. Цяпер прапановы сістэматызуюць, а некаторыя канцэпцыі адсейваюць.
Пра тое, што менавіта гараджанам дадуць выбраць, якой стане набярэжная, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік распавёў на сустрэчы ў ГрДУ.
Калі і ў якой форме пройдуць абмеркаванні, пакуль невядома. Раней чыноўнікі абяцалі, што горад атрымае новую набярэжную да 2028 года.
Візуалізацыі прапаноў падрыхтавалі ў інстытуце «Гроднаграмадзянпраект». Частку ідэй унесла моладзь, якая там працуе.
«Іх прапановы, крэатыўнае мысленне ўнесла ў праект дастаткова шмат яркіх ідэй, пачынаючы ад пешаходнага разваднога моста, які ўключаны ўжо ва ўсе асноўныя варыянты праекта і будзе збудаваны», — адзначыў Каранік.
Па тэме: Набярэжная, за якую нам сорамна. Чаму бераг Нёмана дагэтуль не добраўпарадкаваны?
Ідэі для новай набярэжнай мясцовыя ўлады збіралі сярод гродзенцаў у 2023 годзе. Але ў выніку лепшую канцэпцыю тады так і не абралі — нібыта ні адзін з прапанаваных праектаў не адпавядаў умовам. Ідэі гараджан паабяцалі выкарыстаць у выніковым праекце.
У пачатку снежня 2024 года ў аблвыканкаме распавялі пра планы на набярэжную і паказалі візуалізацыі ад «Гроднаграмадзянпраекта». Тэрыторыю ад былога піўзавода да Старога замка плануюць асучасніць: зрабіць двухузроўневыя пешаходныя дарожкі і адкрыць сетку кафэ. Таксама анансавалі развадны пешаходны мост да сквера па вуліцы Леванабярэжнай. Мяркуецца, што побач са скверам з’явяцца паркоўкі, каб людзі маглі пакінуць аўто і, перайшоўшы раку, апынуцца ў гістарычнай частцы горада.
Сярод ідэй, якія агучыў аблвыканкам — стварэнне зон для актыўнага адпачынку: скейтпарку, пляцоўкі для ёгі і экстрэмальных відаў спорту. Ішлі размовы і аб будаўніцтве прычала для воднага таксі.
Чытайце таксама: Якія ва ўладаў планы на набярэжную?
Пешаходны мост праз яр у раёне вуліцы Фамічова ў Гродне адкрылі пасля капітальнага рамонту. Адкрывалі…
Капітальны рамонт у Гродне ў 2025 годзе пройдзе ў 66 дамах. У частцы з іх…
У Гродне ўсё лепш, чым у іншых гарадах, лічыць бізнес-аналітык Святлана. Але пры гэтым тут…
Калі вы марылі жыць у самым сэрцы гродзенскага раёна аўтэнтычнай гарадской драўлянай забудовы Новы Свет…
Пункты выдачы з'явяцца ў асобных рэгіёнах краіны, прычым нават у тых філіялах Белкаапсаюза, якія лічацца…
Перасякаючы пункт пропуску "Беняконі", грамадзянін Германіі задэклараваў толькі свой аўтамабіль. Але мужчына не паведаміў, што…