Навіны

Мост у Румлёўскім парку гатовы на 85% - яго плануюць адкрыць ужо ў студзені

Новы мост праз яр на Фамічова ўжо пратэсціравалі - для гэтага на збудаванне прыгналі некалькі грузавікоў. Вынікі паказалі, што з мостам усё добра, таму працоўныя пераходзяць да добраўпарадкавання. Мост плануюць адкрыць у студзені 2025 года.

Мост амаль гатовы: засталося зрабіць пандусы, усходы і асвятленне

Выпрабаванні маста паказалі, што з ім усё ў парадку, заявіў БелТА начальнік сектара па тэхнаглядзе за бягучым рамонтам і ўтрыманнем аб’ектаў добраўпарадкавання Гродзенскай гарадской ЖКГ Сяргей Хамко.

Мост зможа вытрымліваць усе праектныя нагрузкі і будзе функцыянаваць у нармальным рэжыме.

На аб’екце працуе ад 10 да 15 чалавек, зараз яны прыступаюць да гідраізаляцыі і ўкладвання тратуарнай пліткі на мосце. Таксама ў бліжэйшы час плануюць устанавіць пандусы і лесвіцы. На падыходзе з вуліцы Фамічова будуць выкладваць тратуарную дарожку.

— Пасля завяршэння ўсіх гэтых работ будзе зроблена рэкультывацыя, падключана асвятленне: яно будзе як на падыходах, так і на самім віядуку. На дадзеным этапе мост практычна гатовы на 85%, — адзначыў Хамко.

Мост быў зачынены два гады

Дзякуючы масту на Фамічова людзі маглі не рабіць вялікае кола, каб абысці яр. Але з пачатку 2022 года мост закрыты з-за аварыйнага стану.

Рамонт пачаўся толькі ў чэрвені 2024 года з-за таго, што праектная дакументацыя была страчана. Тады працоўныя цалкам разабралі старую пабудову, а на яе месцы пачалі ўзводзіць новы мост. Над ім планавалі збудаваць навес.

Чытайце таксама: Чаму мост не функцыянаваў больш за два гады?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Адзіны ў горадзе крыты пешаходны мост адкрылі ў Гродне

Пешаходны мост праз яр у раёне вуліцы Фамічова ў Гродне адкрылі пасля капітальнага рамонту. Адкрывалі…

24 студзеня 2025

Дзе ў Гродне ў 2025 годзе правядуць капітальны рамонт

Капітальны рамонт у Гродне ў 2025 годзе пройдзе ў 66 дамах. У частцы з іх…

24 студзеня 2025

Няма сучаснай бібліятэкі, праблемныя дарогі, а на галоўнай плошчы — шашлык. Айцішніца расказала, чаго не хапае Гродна

У Гродне ўсё лепш, чым у іншых гарадах, лічыць бізнес-аналітык Святлана. Але пры гэтым тут…

24 студзеня 2025

Нерухомасць тыдня: прадаецца кватэра ў стогадовым доме з мезанінам у раёне Новы Свет

Калі вы марылі жыць у самым сэрцы гродзенскага раёна аўтэнтычнай гарадской драўлянай забудовы Новы Свет…

24 студзеня 2025

Пункты выдачы Wildberries і Ozone з’явяцца ў крамах Белкаапсаюза

Пункты выдачы з'явяцца ў асобных рэгіёнах краіны, прычым нават у тых філіялах Белкаапсаюза, якія лічацца…

23 студзеня 2025

Іншаземец спрабаваў вывезці з Беларусі рэдкія кнігі і старажытную швейную машынку — перашкодзілі гродзенскія мытнікі

Перасякаючы пункт пропуску "Беняконі", грамадзянін Германіі задэклараваў толькі свой аўтамабіль. Але мужчына не паведаміў, што…

23 студзеня 2025