Навіны

Нерухомасць тыдня: у цэнтры Гродна прадаецца ўтульная «двушка» са спальняй-акварыумам

Прасторная двухпакаёвая кватэра з сучасным рамонтам прадаецца блізу Скідзельскага рынку, на Парахавой, 9/1. Планіроўка незвычайная — частка кухні-гасцёўні аддзелена пад спальню шкляной перагародкай.

Кватэра размешчана на шостым паверсе сяміпавярховага дома, пабудаванага ў 2008 годзе. Зроблены дызайнерскі рамонт, заменена ўся электраправодка. Кухня-гасцёўня займае 17,6 кв. м. Кухонны фартух выкладзены пліткай у міжземнаморскім стылі, адна са сцен і калона ў цэнтры прасторы аздоблены дрэвам. Частка гасцінай аддзелена зашклёнай перагародкай пад спальню ў шэрых танах.

Падлогі пакрытыя ламінатам і пліткай, столі - 3 м вышынёй. На лоджыі ў 6 кв. м., з панарамнымі вокнамі, абсталявана зона адпачынку. Жылая плошча кватэры складае 42,2 кв. м, агульная — 89,3 кв. м. Ёсць гардэробная, вялікая ўбудаваная шафа і паасобны санвузел.

Кватэра прадаецца з мэбляй і бытавой тэхнікай, можна заязджаць і жыць.

Дом з сілікатных блокаў, з уласным паркінгам. З размяшчэннем пашанцавала: блізка ад цэнтра, рынка і аўтавакзала. З вокнаў адкрываецца від на гарадскія славутасці. У двары добраўпарадкавана дзіцячая пляцоўка, устаноўлена відэаназіранне. Побач ёсць крамы, школы, дзіцячыя садкі і зручны транспарт.

Кошт кватэры — $ 120 000.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Адзіны ў горадзе крыты пешаходны мост адкрылі ў Гродне

Пешаходны мост праз яр у раёне вуліцы Фамічова ў Гродне адкрылі пасля капітальнага рамонту. Адкрывалі…

24 студзеня 2025

Дзе ў Гродне ў 2025 годзе правядуць капітальны рамонт

Капітальны рамонт у Гродне ў 2025 годзе пройдзе ў 66 дамах. У частцы з іх…

24 студзеня 2025

Няма сучаснай бібліятэкі, праблемныя дарогі, а на галоўнай плошчы — шашлык. Айцішніца расказала, чаго не хапае Гродна

У Гродне ўсё лепш, чым у іншых гарадах, лічыць бізнес-аналітык Святлана. Але пры гэтым тут…

24 студзеня 2025

Нерухомасць тыдня: прадаецца кватэра ў стогадовым доме з мезанінам у раёне Новы Свет

Калі вы марылі жыць у самым сэрцы гродзенскага раёна аўтэнтычнай гарадской драўлянай забудовы Новы Свет…

24 студзеня 2025

Пункты выдачы Wildberries і Ozone з’явяцца ў крамах Белкаапсаюза

Пункты выдачы з'явяцца ў асобных рэгіёнах краіны, прычым нават у тых філіялах Белкаапсаюза, якія лічацца…

23 студзеня 2025

Іншаземец спрабаваў вывезці з Беларусі рэдкія кнігі і старажытную швейную машынку — перашкодзілі гродзенскія мытнікі

Перасякаючы пункт пропуску "Беняконі", грамадзянін Германіі задэклараваў толькі свой аўтамабіль. Але мужчына не паведаміў, што…

23 студзеня 2025