Кнігі, якія грамадзянін Германіі спрабаваў вывезці з Беларусі. Фота: customs.gov.by
Перасякаючы пункт пропуску «Беняконі», грамадзянін Германіі задэклараваў толькі свой аўтамабіль. Але мужчына не паведаміў, што таксама вывозіць 16 кніг 1885 — 1992 гадоў выпуску і швейную машынку 1904 года.
На прадметы звярнулі ўвагу супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Праведзеная лабараторная экспертыза паказала, што кнігі і швейная машынка адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасцей.
Сярод кніг, якія спрабаваў вывезці грамадзянін Германіі - поўны збор твораў Чэхава, «Фаўст» Гётэ і падручнік па элементарнай алгебры.
У адносінах да іншаземца распачаты адміністрацыйны працэс за недэклараванне (1 арт. 15.5 КаАП). Прадметы даўніны канфіскаваны да рашэння суда.
Уявіце сітуацыю - вы зайшлі ў тралейбус і адкрылі дадатак банка, каб аплаціць праезд. Ён…
Дом 1890 года пабудовы на Вялікай Траецкай, 23 чакаў рамонту 35 гадоў. Апошнія гады гараджане…
Рэканструкцыя пункта пропуску "Бераставіца" знаходзіцца на фінальным этапе. Адкрыццё аб'екта запланавана на люты. Апошні раз…
Праектна-каштарысная дакументацыя па будаўніцтве стаматалагічнага цэнтра на вуліцы Дубко ўжо гатова. Цяпер мясцовыя ўлады шукаюць…
Для навучэнцаў сярэдняй школы №3 правялі экскурсію ў РУУС Кастрычніцкага раёна. Школьнікам паказалі, як карыстацца…
Фота гродзенскага вядоўцы і шоўмэна Андрэя Ірхі без яго ведама выкарыстоўвалі на сайце Mamba.ru у…