Капітальны рамонт дома на Замкавай. Фота ілюстрацыйнае, Hrodna.life
Капітальны рамонт у Гродне ў 2025 годзе пройдзе ў 66 дамах. У частцы з іх працы пачаліся ў мінулым годзе, а сёлета павінны быць завершаны. Звычайна капітальны рамонт жылога дома займае каля чатырох месяцаў.
Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка пакуль не апублікавала бягучы графік капітальнага рамонту жыллёвага фонду на 2025 год. Але вядома, што да траўня плануюць скончыць 45 дамоў, якія пачалі рамантаваць яшчэ ў мінулым годзе. Па стане на студзень працы вяліся адначасова на 30 аб’ектах. Вядома, што плануюцца капрамонты на Дзевятоўцы, Фартах, у пасёлку Фабрычным і ў іншых раёнах.
№ | Адрас | Запланаваны пачатак і канец рамонту | |||
1 | бульвар Ленінскага Камсамолу, 6 | чэрвень 2024 | студзень 2025 | ||
2 | бульвар Ленінскага Камсамолу, 34/1 | ліпень 2024 | студзень 2025 | ||
3 | завулак Маладзёжны, 1 | травень 2024 | студзень 2025 | ||
4 | завулак Маладзёжны, 3 | травень 2024 | студзень 2025 | ||
5 | завулак Маладзёжны, 5 | травень 2024 | студзень 2025 | ||
6 | завулак Суворава, 10 | жнівень 2024 | студзень 2025 | ||
7 | плошча Дзекабрыстаў, 3 | красавік 2024 | студзень 2025 | ||
8 | плошча Дзекабрыстаў, 7 | жнівень 2024 | студзень 2025 | ||
9 | праспект Будаўнікоў, 5 | верасень 2024 | люты 2025 | ||
10 | вул. 11 Ліпеня, 18 | жнівень 2024 | студзень 2025 | ||
11 | вул. Бялінскага, 12 | красавік 2024 | студзень 2025 | ||
12 | вул. Белуша, 2 | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 | ||
13 | вул. Болдзіна, 12 | травень 2024 | студзень 2025 | ||
14 | вул. Брыкеля, 20 | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 | ||
15 | вул. Брыкеля, 22/7 | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 | ||
16 | вул. Ватуціна, 7 | сакавік 2024 | студзень 2025 | ||
17 | вул. Волкава, 3 | травень 2024 | студзень 2025 | ||
18 | вул. Валковіча, 5 | чэрвень 2024 | студзень 2025 | ||
19 | вул. Урублеўскага, 60 | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 | ||
20 | вул. Дзяржынскага, 95 | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 | ||
21 | вул. Дамброўскага, 37 | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 | ||
22 | вул. Каліноўскага, 63 | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 | ||
23 | вул. Карбышава, 9 | ліпень 2024 | студзень 2025 | ||
24 | вул. Карла Маркса, 12 | ліпень 2024 | студзень 2025 | ||
25 | вул. Кірава, 39, 39Б | ліпень 2024 | студзень 2025 | ||
26 | вул. Камарова, 4 | верасень 2024 | сакавік 2025 | ||
27 | вул. Льва Бакста, 2 | жнівень 2024 | люты 2025 | ||
28 | вул. Льва Бакста, 4 | жнівень 2024 | люты 2025 | ||
29 | вул. Льва Бакста, 6 | чэрвень 2024 | студзень 2025 | ||
30 | вул. Максіма Горкага, 24 | чэрвень 2024 | студзень 2025 | ||
31 | вул. Міра, 2 | лістапад 2024 | травень 2025 | ||
32 | вул. Міра, 3 | лістапад 2024 | травень 2025 | ||
33 | вул. Міра, 4 | лістапад 2024 | травень 2025 | ||
34 | вул. Пестрака, 26 | лістапад 2024 | травень 2025 | ||
35 | вул. Панямуньская, 8 | верасень 2024 | студзень 2025 | ||
36 | вул. Пушкіна, 36а | лістапад 2024 | травень 2025 | ||
37 | вул. Рэпіна, 25 | сакавік 2024 | студзень 2025 | ||
38 | вул. Студэнцкая, 5 | ліпень 2024 | студзень 2025 | ||
39 | вул. Шчаснага, 6 | сакавік 2024 | студзень 2025 | ||
40 | вул. Фолюш, 15/195 | верасень 2024 | красавік 2025 | ||
41 | вул. Фолюш, 15/206 | верасень 2024 | красавік 2025 | ||
42 | праспект Касманаўтаў, 41б | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 | ||
43 | вул. Урублеўскага, 1−2 | травень 2024 | студзень 2025 | ||
44 | вул. Камарова, 8 | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 | ||
45 | вул. Соламавай, 66 | кастрычнік 2024 | сакавік 2025 |
У 2024 годзе ў Гродне капітальны рамонт завяршылі ў 46 дамах. У сярэднім працы доўжацца чатыры месяцы. Але некаторыя этапы аддзелкі можна праводзіць толькі ў асаблівых умовах надвор’я. Па гэтай прычыне выканаць рамонт у запланаваны тэрмін атрымліваецца не заўсёды.
Нярэдка рамонт таксама стартуе з затрымкай. Напрыклад, дамы № 2, 3 і 4 па вуліцы Міра павінны былі пачаць рамантаваць яшчэ ў лістападзе 2024, але рэальна пачалі толькі ў студзені 2025.
— Заўсёды ў нас праводзяцца сходы з жыхарамі перад праектаваннем, для таго, каб ведаць праблемы, схаваныя ў кватэрах, заўсёды пажаданні імкнемся ўлічыць пры праектаванні. Таксама заўсёды праводзім сход перад самім капітальным рамонтам, дзе цалкам агучваем усе працы, якія будуць выконвацца, — расказаў тэлеканалу «Гродна Плюс» намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскай гарадской ЖКГ Віталь Герасімік.
Уявіце сітуацыю - вы зайшлі ў тралейбус і адкрылі дадатак банка, каб аплаціць праезд. Ён…
Дом 1890 года пабудовы на Вялікай Траецкай, 23 чакаў рамонту 35 гадоў. Апошнія гады гараджане…
Рэканструкцыя пункта пропуску "Бераставіца" знаходзіцца на фінальным этапе. Адкрыццё аб'екта запланавана на люты. Апошні раз…
Праектна-каштарысная дакументацыя па будаўніцтве стаматалагічнага цэнтра на вуліцы Дубко ўжо гатова. Цяпер мясцовыя ўлады шукаюць…
Для навучэнцаў сярэдняй школы №3 правялі экскурсію ў РУУС Кастрычніцкага раёна. Школьнікам паказалі, як карыстацца…
Фота гродзенскага вядоўцы і шоўмэна Андрэя Ірхі без яго ведама выкарыстоўвалі на сайце Mamba.ru у…