Навіны

Адзіны ў горадзе крыты пешаходны мост адкрылі ў Гродне

Пешаходны мост праз яр у раёне вуліцы Фамічова ў Гродне адкрылі пасля капітальнага рамонту. Адкрывалі яго з музыкай і невялікім феерверкам пры ўдзеле кіраўніцтва горада і рэгіёна.

Рэканструкцыя моста пачалася летам 2024 года. Фактычна на месцы старога, які быў дэмантаваны, пабудавалі зусім новы мост. Фотаздымкі з урачыстага адкрыцця моста былі апублікаваны каналам «Пул 4 Регион».

Дах зрабілі з трывалага полікарбаната. Таксама на мост правялі знешняе і ўнутранае асвятленне. Упарадкавалі і тэрыторыю каля моста: абсталявалі пешаходныя дарожкі і пандусы.

Стары пешаходны мост праз яр на вуліцы Фамічова прызналі аварыйным і закрылі ў 2022 годзе. Высветлілася, што праектную дакументацыю да яго страцілі і ўсё трэба было ствараць нанова.

Рэканструкцыя павінна была каштаваць гораду 5 190 954 руб. ($ 1,6 млн).

Гэта адзіны на дадзены момант, але не першы крыты мост у Гродне. У пачатку 1990-х дах меў мост паміж Старым і Новым замкамі. Калі частка даху ўпала на людзей, яго прыбралі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Што рабіць, калі кантралёр затрымаў, пакуль вы спрабавалі аплаціць праезд у дадатку?

Уявіце сітуацыю - вы зайшлі ў тралейбус і адкрылі дадатак банка, каб аплаціць праезд. Ён…

9 лютага 2025

Праблемны дом на Вялікай Траецкай паставяць на капрамонт

Дом 1890 года пабудовы на Вялікай Траецкай, 23 чакаў рамонту 35 гадоў. Апошнія гады гараджане…

7 лютага 2025

У лютым пасля рэканструкцыі адкрыюць «Бераставіцу». Але патрапіць праз яе ў Польшчу ўсё роўна не атрымаецца

Рэканструкцыя пункта пропуску "Бераставіца" знаходзіцца на фінальным этапе. Адкрыццё аб'екта запланавана на люты. Апошні раз…

7 лютага 2025

Будаваць стаматалагічны цэнтр у Гродне пачнуць ужо ў 2025 годзе

Праектна-каштарысная дакументацыя па будаўніцтве стаматалагічнага цэнтра на вуліцы Дубко ўжо гатова. Цяпер мясцовыя ўлады шукаюць…

7 лютага 2025

Гродзенскім школьнікам паказалі, як карыстацца міліцэйскімі дубінкамі

Для навучэнцаў сярэдняй школы №3 правялі экскурсію ў РУУС Кастрычніцкага раёна. Школьнікам паказалі, як карыстацца…

7 лютага 2025

У гродзенскага вядучага скралі фота і выклалі на сайце знаёмстваў. Што рабіць, калі і з вамі такое здарыцца?

Фота гродзенскага вядоўцы і шоўмэна Андрэя Ірхі без яго ведама выкарыстоўвалі на сайце Mamba.ru у…

6 лютага 2025