Кватэра ў мезаніне на 17 Верасня, 15. Крыніца: shoprealty.by
Калі вы марылі жыць у самым сэрцы гродзенскага раёна аўтэнтычнай гарадской драўлянай забудовы Новы Свет — гэтая кватэра-малютка для вас. Яна размешчана на вуліцы 17 верасня, 15 — даволі блізка ад цэнтра горада. Дом пабудаваны ў пачатку мінулага стагоддзя, упрыгожаны разбянымі дэталямі і вільчыкам.
Двухпакаёвая кватэра займае другі паверх драўлянага дома — уласна, мезанін, надбудову над сярэдняй часткай будынка. Туды вядуць дыхтоўныя ўнутраныя сходы з фігурнымі балясінамі пад парэнчамі. Ёсць балкон, санвузел паасобны, але вельмі маленькі. Кватэра невялікая: агульная плошча 28, 2 кв. м, з іх 6 м займае кухня. Трубы на кухні заменены, а газавай калонкі няма — падобна, што ацяпленне цэнтральнае. За домам ёсць зона для адпачынку.
Інтэр'ер вельмі сціплы, «бабулін»: дываны на сценах, старая шафа і трумо, дыхтоўны драўляны стол, старое крэсла. Душавая складаецца са старога паддона са шторкамі замест дзвярэй. У кухні ёсць толькі пліта і эратычны плакат.
У абвестцы аб продажы адзначана, што дом пабудаваны ў 1920 годзе. Паводле даведніка «Біяграфія гарадзенскіх вуліц», гэта быў дом Ксёндава (Ксёнды). Вокны і дзверы маюць філянгавае апраўленне. На мезаніне ёсць вільчык з гіркай. Цікава выглядае шырокі фрызавы дэкаратыўны пояс, утвораны накладной (па-над асноўнай) вертыкальнай ашалёўкай з прапілаванымі канцамі складанай формы. Балкон выбіваецца з агульнага стылю.
Кошт кватэры — усяго $ 26 тыс.
Чытайце таксама:
Уявіце сітуацыю - вы зайшлі ў тралейбус і адкрылі дадатак банка, каб аплаціць праезд. Ён…
Дом 1890 года пабудовы на Вялікай Траецкай, 23 чакаў рамонту 35 гадоў. Апошнія гады гараджане…
Рэканструкцыя пункта пропуску "Бераставіца" знаходзіцца на фінальным этапе. Адкрыццё аб'екта запланавана на люты. Апошні раз…
Праектна-каштарысная дакументацыя па будаўніцтве стаматалагічнага цэнтра на вуліцы Дубко ўжо гатова. Цяпер мясцовыя ўлады шукаюць…
Для навучэнцаў сярэдняй школы №3 правялі экскурсію ў РУУС Кастрычніцкага раёна. Школьнікам паказалі, як карыстацца…
Фота гродзенскага вядоўцы і шоўмэна Андрэя Ірхі без яго ведама выкарыстоўвалі на сайце Mamba.ru у…