Астроўскага, 3. Фота: Яндекс.Карты
У Гродне збіраюцца мадэрнізаваць будынак па вул. Астроўскага, 3. Там знаходзіцца паліклініка для вайскоўцаў і міліцыянтаў. Зараз выбіраюць падрадчыкаў для мадэрнізацыі.
Медыцынская служба Дэпартамента фінансаў і тылу МУС па Гродзенскай вобласці праводзіць адкрыты конкурс. На мадэрнізацыю збіраюцца выдаткаваць 300 тысяч рублёў (€ 85 тысяч). Работы зоймуць паўтара года: з сакавіка 2025-га па снежань 2026-года.
Згодна з тэхзаданнем, падрадчык павінен выконваць інжынерныя паслугі: ад асваення будпляцоўкі да арганізацыі дзяржзакупак. Што менавіта будуць мадэрнізаваць, пакуль не ўдакладнілі.
Чытайце таксама: На Дамброўскага збіраюцца асвятліць пешаходныя дарожкі
Для дыстанцыйнай працы ў Гродне прапануюць шэсць вакансій. Паглядзелі на сайце службы занятасці, кім і…
Гродзенцы ўсё часцей сталі заўважаць ліс у горадзе. Па назіраннях гараджан, больш за ўсё іх…
У паўночна-ўсходняй частцы замкавага комплексу Мір з'явіцца "італьянскі" сад. На тэрыторыі плошчай 6 гектараў высадзяць…
Следчы камітэт будзе выяўляць тых, хто прыме ўдзел у святкаванні Дня Волі за мяжой 25…
Агулам на Савецкай плошчы ў Гродне ўстанавілі 36 кірмашовых домікаў. Гродзенцам будуць прапаноўваць прадукты ад…
На сайце службы занятасці можна выбраць вакансіі для тых, хто ўпершыню шукае працу ва ўзросце…