Навіны

У гродзенскага вядучага скралі фота і выклалі на сайце знаёмстваў. Што рабіць, калі і з вамі такое здарыцца?

Фота гродзенскага вядоўцы і шоўмэна Андрэя Ірхі без яго ведама выкарыстоўвалі на сайце Mamba.ru у чужым профілі. Hrodna.life падрыхтаваў інструкцыю, як быць, калі ваша фота скралі і размясцілі на сайце знаёмстваў.

Пра сітуацыю гродзенец даведаўся выпадкова — яму даслалі скрыншот з падробленым профілем іншыя людзі. Яго фота скарыстаўся чалавек, падпісаны як Максім, 41 год.

«Але з якога хера 41 год? Паставілі б 27 не было б пытанняў», — пажартаваў вядоўца ў сваім Instagram. Таксама ён напісаў, што «будзе высвятляць», і прасіў падпісчыкаў пры магчымасці падзяліцца нумарам тэлефона «Максіма», каб патэлефанаваць і пагаварыць з ім.

Скрыншот з «Максімам» вядоўца апублікаваў у сторыс. Крыніца: Instagram Андрэя Ірхі

Скрадзенае фота адносна свежае — Андрэй апублікаваў яго 15 студзеня ў пасце пра паездку на Эльбрус.

Пост Андрэя Ірхі ў Instagram. Скрыншот Hrodna.life.

Што рабіць, калі ваша фота апублікавалі без вашай згоды

Калі ваша фота з вашым тварам без дазволу размясцілі на сайце знаёмстваў пад чужым імем і дадзенымі, вось што дапаможа выдаліць яго і абараніць вашы правы.

1. Зрабіце скрыншоты

Зафіксуйце доказы:

  • зрабіце скрыншот старонкі з вашым фота і ілжывымі дадзенымі;
  • зафіксуйце URL-адрас старонкі;
  • запішыце дату і час выяўлення.

2. Знайдзіце кантактныя дадзеныя падтрымкі сайта

Звычайна ў сайтаў знаёмстваў ёсць раздзелы «Падтрымка», «Зваротная сувязь» або «Палітыка прыватнасці», дзе можна знайсці кантактныя дадзеныя.

3. Падайце скаргу ў падтрымку сайта

Адпраўце ў службу падтрымкі паведамленне з патрабаваннем выдаліць ілжывы профіль. Пазначце:

  • што ваша фатаграфія выкарыстоўваецца без дазволу;
  • што апублікаваныя дадзеныя ілжывыя;
  • дайце спасылку на профіль, а таксама прыкладзеце скрыншоты;
  • папярэдзьце, што можаце звярнуцца ў кампетэнтныя органы і папрасіце расказаць вам аб выніках разгляду вашай скаргі.

4. Праверце палітыку прыватнасці і законы

У многіх краінах законы аб абароне персанальных дадзеных (напрыклад, GDPR у Еўрасаюзе, Закон «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» ў Беларусі, Закон аб персанальных дадзеных у Расіі) забараняюць выкарыстанне чужых малюнкаў без згоды. Калі падтрымка сайта адмаўляе ў выдаленні, нагадайце ім пра гэта.

5. Звярніцеся ў рэгулятарныя органы

Калі сайт ігнаруе скаргу, вы можаце падаць скаргу ў орган па абароне персанальных дадзеных. Напрыклад:

  • Беларусь: Нацыянальны цэнтр абароны персанальных дадзеных (НЦАПД). Скаргу можна адправіць па пошце (220 004 г. Мінск, вул. к. Цэткін, 24−3) альбо даставіць асабіста;
  • Расія: Роскамнагляд;
  • ЕС: нацыянальныя органы абароны дадзеных (спіс тут);
  • ЗША: Федэральная гандлёвая камісія (https://www.ftc.gov/).

У выпадку Андрэя Ірхі яго фота размясцілі на расійскім сайце знаёмстваў. Ён можа падаць скаргу праз грамадскую электронную прыёмную Роскамнагляда, падаўшы ўсе неабходныя звесткі і прыклаўшы доказы парушэння яго правоў. Таксама ён можа звярнуцца ў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных дадзеных у Беларусі. У скарзе трэба паказаць, што персанальныя дадзеныя выкарыстоўвалі без яго згоды на замежным рэсурсе. НЦАПД можа даць кансультацыю і прыняць меры ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва.

6. Напішыце скаргу ў Google (калі профіль індэксуецца)

Калі ілжывы профіль з’яўляецца ў пошуку Google, падайце скаргу для выдалення.

7. Калі фота выкарыстана з мэтай махлярства — звярніцеся ў праваахоўныя органы

Калі ваш здымак выкарыстоўваецца для падману (напрыклад, знаёмства з мэтай вымагальніцтва), падайце заяву ў міліцыю. Калі сайт працягвае ігнараваць скаргі, можна падаць пазоў аб парушэнні правоў на выяву і патрабаваць кампенсацыю.

8. Паведаміце сябрам і знаёмым

Калі ілжывы профіль выкарыстоўвае ваша фота для камунікацыі з іншымі людзьмі, папярэдзьце знаёмых, каб яны не трапляліся на падман.

Важна дзейнічаць хутка, бо ваш здымак могуць распаўсюджваць далей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дыстанцыйная праца ў Гродне: што прапануюць?

Для дыстанцыйнай працы ў Гродне прапануюць шэсць вакансій. Паглядзелі на сайце службы занятасці, кім і…

22 сакавіка 2025

У Гродна заходзіць усё больш ліс. Спецыялісты патлумачылі чаму

Гродзенцы ўсё часцей сталі заўважаць ліс у горадзе. Па назіраннях гараджан, больш за ўсё іх…

21 сакавіка 2025

У Мірскім замку ўзнаўляюць «італьянскі» сад XVIII стагоддзя — там з’явіцца аранжарэя з экзатычнымі раслінамі

У паўночна-ўсходняй частцы замкавага комплексу Мір з'явіцца "італьянскі" сад. На тэрыторыі плошчай 6 гектараў высадзяць…

21 сакавіка 2025

Сілавікі пагражаюць завочнымі крыміналкамі перад Днём Волі

Следчы камітэт будзе выяўляць тых, хто прыме ўдзел у святкаванні Дня Волі за мяжой 25…

21 сакавіка 2025

На Савецкай плошчы з’явіліся гандлёвыя домікі — будуць прадаваць ежу і сувеніры

Агулам на Савецкай плошчы ў Гродне ўстанавілі 36 кірмашовых домікаў. Гродзенцам будуць прапаноўваць прадукты ад…

21 сакавіка 2025

Якія вакансіі прапануюць у Гродне без вопыту работы да 21 года?

На сайце службы занятасці можна выбраць вакансіі для тых, хто ўпершыню шукае працу ва ўзросце…

21 сакавіка 2025