Навіны

У лютым пасля рэканструкцыі адкрыюць «Бераставіцу». Але патрапіць праз яе ў Польшчу ўсё роўна не атрымаецца

Рэканструкцыя пункта пропуску «Бераставіца» знаходзіцца на фінальным этапе. Адкрыццё аб’екта запланавана на люты.

Апошні раз «Бераставіцу» рамантавалі ў 2007 годзе.

Будаўнікі завяршаюць капітальную рэканструкцыю пункта пропуску. Мадэрнізацыя «Бераставіцы» праходзіла ў рамках дзяржаўнай праграмы, паведаміў старшыня ДМК Уладзімір Арлоўскі.

Аднак трапіць праз абноўленую «Бераставіцу» у ЕС усё роўна не атрымаецца. Цяпер на мяжы з Польшчай працуе толькі адзін пасажырскі пункт пропуску — «Брэст — Цярэспаль» і адзін грузавы «Кукурыкі — Казловічы». Таксама дзейнічае грузавы чыгуначны пераход.

Польскі бок закрыў пункт пропуску «Баброўнікі», з беларускага боку «Бераставіца», у 2023 годзе пасля прысуду журналісту Анджэю Пачобуту, а «Брузгі» былі зачыненыя восенню 2021 года пасля спробаў нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі.

Чытайце таксама: Як выжыць на мяжы: гайд з парадамі, лайфхакамі і актуальнымі правіламі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дыстанцыйная праца ў Гродне: што прапануюць?

Для дыстанцыйнай працы ў Гродне прапануюць шэсць вакансій. Паглядзелі на сайце службы занятасці, кім і…

22 сакавіка 2025

У Гродна заходзіць усё больш ліс. Спецыялісты патлумачылі чаму

Гродзенцы ўсё часцей сталі заўважаць ліс у горадзе. Па назіраннях гараджан, больш за ўсё іх…

21 сакавіка 2025

У Мірскім замку ўзнаўляюць «італьянскі» сад XVIII стагоддзя — там з’явіцца аранжарэя з экзатычнымі раслінамі

У паўночна-ўсходняй частцы замкавага комплексу Мір з'явіцца "італьянскі" сад. На тэрыторыі плошчай 6 гектараў высадзяць…

21 сакавіка 2025

Сілавікі пагражаюць завочнымі крыміналкамі перад Днём Волі

Следчы камітэт будзе выяўляць тых, хто прыме ўдзел у святкаванні Дня Волі за мяжой 25…

21 сакавіка 2025

На Савецкай плошчы з’явіліся гандлёвыя домікі — будуць прадаваць ежу і сувеніры

Агулам на Савецкай плошчы ў Гродне ўстанавілі 36 кірмашовых домікаў. Гродзенцам будуць прапаноўваць прадукты ад…

21 сакавіка 2025

Якія вакансіі прапануюць у Гродне без вопыту работы да 21 года?

На сайце службы занятасці можна выбраць вакансіі для тых, хто ўпершыню шукае працу ва ўзросце…

21 сакавіка 2025