Дом на вуліцы Вялікая Траецкая, 23. Фота: Яндэкс Карты
Дом 1890 года пабудовы на Вялікай Траецкай, 23 чакаў рамонту 35 гадоў. Апошнія гады гараджане жылі ў складаных умовах: падлогі правальваліся, сцены абсыпаліся, а замест газаправода даводзілася карыстацца прывазнымі балонамі з газам. Пасля таго як рэдакцыя Hrodna.life распавяла аб праблеме, гродзенскі ЖКГ усё ж вырашыў адрамантаваць будынак.
Інфармацыя аб правядзенні капрамонту з’явілася на сайце дзяржзакупак.
Будаўнічы праект капрамонту дома на Вялікай Траецкай, 23 распрацуюць да 25 ліпеня 2025 года. Падрыхтоўка праекта абыдзецца ЖКГ у 23,4 тыс. руб.
Плануецца адрамантаваць фасады дома, узмацніць фундамент, замяніць кроквенную сістэму і пакрыццё даху. Таксама заменяць інжынерныя сеткі і абновяць электраабсталяванне будынка.
Раней адзін з жыхароў дома адзначаў, што да мясцовых уладаў звярталіся не аднойчы. Аднак выніку гэта не прынесла — уладальнікі кватэр меркавалі, што дом «хутчэй складзецца, чым яго адрамантуюць».
Таксама капітальны рамонт правядуць у доме 1887 пабудовы па вуліцы Маладзёжная, 9. Падрыхтоўка праекта абыйдзецца ў 16,1 тыс. руб. Падрыхтаваць праект павінны да 25 ліпеня 2025 года.
Чытайце таксама: Гродзенка паказала, як выглядае двор на Гогаля пасля капрамонту
Для дыстанцыйнай працы ў Гродне прапануюць шэсць вакансій. Паглядзелі на сайце службы занятасці, кім і…
Гродзенцы ўсё часцей сталі заўважаць ліс у горадзе. Па назіраннях гараджан, больш за ўсё іх…
У паўночна-ўсходняй частцы замкавага комплексу Мір з'явіцца "італьянскі" сад. На тэрыторыі плошчай 6 гектараў высадзяць…
Следчы камітэт будзе выяўляць тых, хто прыме ўдзел у святкаванні Дня Волі за мяжой 25…
Агулам на Савецкай плошчы ў Гродне ўстанавілі 36 кірмашовых домікаў. Гродзенцам будуць прапаноўваць прадукты ад…
На сайце службы занятасці можна выбраць вакансіі для тых, хто ўпершыню шукае працу ва ўзросце…