Фота Ілюстрацыйнае: Pixels, Bas Geerlings
Зялёны лабірынт вырашылі стварыць у новым парку на Курчатава каля царквы, якая будуецца. Ён будзе з туй і зойме 20 кв. м.
Для лабірынта выбралі хуткарослы і найменш пераборлівы выгляд туй «Смарагд». Усяго высадзяць 700 дрэў вышынёй 1,3 м.
Жывы лабірынт на Курчатава будзе 20×20 м. Да гэтага часу адзіны для Гродна такога тыпу лабірынт быў у парку ў Каробчыцах, і нашмат меншы.
Першапачаткова «Гродназелянбуд» планаваў пасадзіць зялёны лабірынт у парку Жылібера ў цэнтры Гродна. Ён павінен быў з’явіцца злева ад танцпляца, паміж ім і вяровачным мястэчкам, і не з туй, а з вечназялёнага хмызняку. Пазней на прадпрыемстве перадумалі.
Выказаць сваё меркаванне пра лабірынт гродзенцам прапанавалі пад супольным пастом у Instagram гарвыканкама, адміністрацыі Ленінскага раёна і «Гродно Плюс».
За суткі пост сабраў усяго шэсць каментароў. Іх аўтары пахвалілі ідэю і размяшчэнне будучага лабірынта. Адзін з іх прапанаваў усё ж зрабіць лабірынт большым, чым задумана, «пакуль не позна». Двое ж раскрытыкавалі выбар расліны для лабірынта:
«А можа вывучыць што ў Пецярбургу, напрыклад, рабілі. Варта толькі ўзяць правільную расліну… і зімой архітэктура і ў ліпені вау эфект выбар туі наогул не зразумелы».
«Туя смарагд для вертыкалі, гэта замена ў дызайне кіпарыса ў нашых шыротах. Для платоў зусім іншыя гатункі. Вядома можна і з смарагда зрабіць…»
Для дыстанцыйнай працы ў Гродне прапануюць шэсць вакансій. Паглядзелі на сайце службы занятасці, кім і…
Гродзенцы ўсё часцей сталі заўважаць ліс у горадзе. Па назіраннях гараджан, больш за ўсё іх…
У паўночна-ўсходняй частцы замкавага комплексу Мір з'явіцца "італьянскі" сад. На тэрыторыі плошчай 6 гектараў высадзяць…
Следчы камітэт будзе выяўляць тых, хто прыме ўдзел у святкаванні Дня Волі за мяжой 25…
Агулам на Савецкай плошчы ў Гродне ўстанавілі 36 кірмашовых домікаў. Гродзенцам будуць прапаноўваць прадукты ад…
На сайце службы занятасці можна выбраць вакансіі для тых, хто ўпершыню шукае працу ва ўзросце…