Прарыў трубаправода на Крамко ў Гродне. Фота: аблвыканкам
10 лютага ў Гродне прарвала трубаправод цеплатрасы на вуліцы Крамко. Без ацяплення засталіся 21 шматкватэрны дом, дзіцячы сад і дзве крамы.
Абноўлена (15:42): прарыў ліквідавалі і цепланосьбіт падалі ў сістэму. Службы працуюць над разпаветрываннем сістэм цеплазабеспячэння жылых дамоў, паведамілі ў гарвыканкаме.
Пашкоджаны трубаправод дыяметрам 250 мм ужо аднаўляюць, расказалі ў аблвыканкаме. Працамі займаюцца брыгады філіяла «Гродзенскія цеплавыя сеткі» РУП «Гроднаэнерга». Сітуацыю ўзяў пад асабісты кантроль намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Жук.
Падачу цяпла паабяцалі аднавіць у гэты ж дзень, 10 лютага, да 18.00.
Службы ЖКГ у пастаянным рэжыме манітораць тэмпературу ва ўстановах адукацыі.
Калі вы заўважыце выбіванне вады з-пад зямлі або правалы грунту, энергетыкі просяць паведамляць па тэлефоне 115 або ў аварыйную службу цеплавых сетак +375(152)68−06−33. Таксама яны просяць не заходзіць за агароджы і выконваць бяспечную дыстанцыю.
Сёння ў Гродне мароз: днём -5, -4 С, пасля 19.00 -6 С, ноччу да -9.
Сёлета пасля планавага летняга рамонту цепласетак у Гродне перад пачаткам ацяпляльнага сезона энергетыкі правяралі трубаправоды паўторна, у тым ліку на Крамко. З 18 па 20 верасня «Гродзенскія цеплавыя сеткі» правяралі трубаправоды на цеплавыя і гідраўлічныя страты. Праз гэта гарачую ваду адключалі на тры дні.
Для дыстанцыйнай працы ў Гродне прапануюць шэсць вакансій. Паглядзелі на сайце службы занятасці, кім і…
Гродзенцы ўсё часцей сталі заўважаць ліс у горадзе. Па назіраннях гараджан, больш за ўсё іх…
У паўночна-ўсходняй частцы замкавага комплексу Мір з'явіцца "італьянскі" сад. На тэрыторыі плошчай 6 гектараў высадзяць…
Следчы камітэт будзе выяўляць тых, хто прыме ўдзел у святкаванні Дня Волі за мяжой 25…
Агулам на Савецкай плошчы ў Гродне ўстанавілі 36 кірмашовых домікаў. Гродзенцам будуць прапаноўваць прадукты ад…
На сайце службы занятасці можна выбраць вакансіі для тых, хто ўпершыню шукае працу ва ўзросце…