Навіны

У Гродне купілі гандлёвы цэнтр за $ 7,3 мільёна. Побач прадаюць яшчэ адзін амаль удвая танней

Самай дарагой здзелкай ў Гродне з пачатку 2025 года стаў продаж гандлёвага цэнтра на пр. Янкі Купалы. Шматфункцыянальны будынак прадалі за $ 7 300 000. Параўналі яго з ГЦ, якія прадаюцца на той жа вуліцы.

Агульная плошча гандлёвага цэнтра 5900 кв.м. У цану ўвайшлі добраўпарадкаванне, сеткі і камунікацыі, удакладняе Wikidom. Гаворка ідзе пра гандлёвы цэнтр на Янкі Купалы, 82А, у якім размешчаны гіпермаркет «Еўраопт». Пакупніком стала адна з вядомых беларускіх гандлёвых сетак, удакладніў NewGrodno. Пасля продажу «Еўраопт» застанецца там жа.

Цана продажу гандлёвага цэнтра сапраўды ўражвае. ГЦ «Магніт» па адрасе Фамічова, 2, знаходзіцца ўсяго за адзін прыпынак ад прададзенага будынка, і нязначна саступае яму па плошчы — 5162 кв.м. «Магніт» таксама выставілі на продаж. За яго хочуць амаль удвая менш — $ 4 333 266 (14 558 040 руб.) без ПДВ. ГЦ «Магніт» прапануе памяшканні ад 10 да 300 кв. м. Таксама ў ім можна размясціць прадуктовы магазін плошчай 800 кв. м. У ГЦ ёсць грузавы ліфт і рампа. Побач ёсць паркоўка на 50 месцаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дыстанцыйная праца ў Гродне: што прапануюць?

Для дыстанцыйнай працы ў Гродне прапануюць шэсць вакансій. Паглядзелі на сайце службы занятасці, кім і…

22 сакавіка 2025

У Гродна заходзіць усё больш ліс. Спецыялісты патлумачылі чаму

Гродзенцы ўсё часцей сталі заўважаць ліс у горадзе. Па назіраннях гараджан, больш за ўсё іх…

21 сакавіка 2025

У Мірскім замку ўзнаўляюць «італьянскі» сад XVIII стагоддзя — там з’явіцца аранжарэя з экзатычнымі раслінамі

У паўночна-ўсходняй частцы замкавага комплексу Мір з'явіцца "італьянскі" сад. На тэрыторыі плошчай 6 гектараў высадзяць…

21 сакавіка 2025

Сілавікі пагражаюць завочнымі крыміналкамі перад Днём Волі

Следчы камітэт будзе выяўляць тых, хто прыме ўдзел у святкаванні Дня Волі за мяжой 25…

21 сакавіка 2025

На Савецкай плошчы з’явіліся гандлёвыя домікі — будуць прадаваць ежу і сувеніры

Агулам на Савецкай плошчы ў Гродне ўстанавілі 36 кірмашовых домікаў. Гродзенцам будуць прапаноўваць прадукты ад…

21 сакавіка 2025

Якія вакансіі прапануюць у Гродне без вопыту работы да 21 года?

На сайце службы занятасці можна выбраць вакансіі для тых, хто ўпершыню шукае працу ва ўзросце…

21 сакавіка 2025