Навіны

Гродзенскі актывіст апазіцыі Яўген Дудкін расказаў пра супрацоўніцтва з КДБ — але цяпер усё адмаўляе (абноўлена)

Пра супрацоўніцтва з КДБ актывіст расказаў у канцы студзеня 2025 года падчас пасяджэння Управы партыі БХД (Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя). Аднак цяпер сцвярджае, што гэта было зроблена, каб праверыць іншага чальца партыі.

Пра тое, што ў Варшаве ўскрылі меркаванага беларускага агента, адна з крыніц Hrodna.life паведамляла некалькі дзён таму, але без падрабязнасцей гісторыі. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Дудкін прызнаўся, што пачаў супрацоўнічаць са спецслужбамі яшчэ падчас вучобы ў Магілёўскім універсітэце ў канцы 2000-х або пачатку 2010-х.

Зараз беларускіх актывістаў у Польшчы выклікаюць на допыты — спецслужбы спрабуюць даведацца, ці нехта раней ведаў пра меркаваную агентурную дзейнасць Дудкіна.

Пасля таго, як беларускія незалежныя медыі сталі паведамляць аб супрацоўніцтве Дудкіна са спецслужбамі, актывіст апублікаваў пост у Facebook. У ім мужчына паведаміў, што супраць яго вядзецца «мэтанакіраваная кампанія». «Як вынік праверкі тых людзей, якія вакол мяне. Глядзіце на плады. З Богам», — напісаў Дудкін. У каментарыях ён тлумачыць, што нібыта прызнаўся ў супрацоўніцтва з КДБ, каб праверыць іншага чальца партыі.

Журналіст Hrodna.life звярнуўся па каментар да Яўгена Дудкіна, задаўшы яму некалькі падрабязных пытанняў, звязаных з супрацоўніцтвам са спецслужбамі. Дудкін адказаў досыць коратка. «Гэта была з майго боку праверка сябры БХД. Усё што мы зараз мы назіраем — спроба прыбраць мяне за незгаворкавасць з гэтай асобай», — распавёў актывіст. Таксама ён адзначыў, што не з’яўляецца супрацоўнікам КДБ.

Ездзіў на заробкі ў Польшчу, але палітыкай займаўся ў Беларусі

З 2018 года актывіст прыязджаў у Польшчу на заробкі, аднак на сталай аснове там не жыў і вёў актыўную палітычную дзейнасць у Гродне. Ён змагаўся за развіццё свайго мікрараёна Альшанка, у 2018 годзе ўдзельнічаў у мясцовых выбарах, а ў 2019 годзе паспрабаваў стаць дэпутатам парламента. У жніўні 2020 года суд Кастрычніцкага раёна Гродна аштрафаваў Дудкіна на 5 базавых велічыняў за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Па тэме: Дудкін пытаўся ў чыноўнікаў, як сушыць чырвоныя і белыя рэчы на балконе

Пачынаючы з 2020 года Дудкін пачаў прымаць актыўны ўдзел у палітычным жыцці дэмакратычных сіл у эміграцыі. Пасля падзелу БХД у 2020 годзе на дзве часткі, Дудкін у пары з Георгіем Дзмітруком заняў кіруючую пасаду ў партыі.

Хто такі Яўген Дудкін

Дудкін нарадзіўся ў Магілёве, але рос і вучыўся ў Гродне. Пазней скончыў гістфак Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і паступіў на магістратуру, дзе абараніў навуковую працу, прысвечаную беларускаму пытанню ў польскай нацыянальнай палітыцы міжваеннага перыяду.

Кар’еру Дудкін будаваў у Гродне. Працаваў у адной са школ, а потым займаў пасаду кіраўніка дома народнай творчасці ў вёсцы Зарачанка Гродзенскай вобласці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках Навагрудскага раёна высекуць 250 дрэў

У Навагрудку і раёне плануюць высечы 252 дрэвы. З іх шэсць — у самім горадзе,…

20 сакавіка 2025

У Гродне правераць бамбасховішча ў радзільні

У Гродне збіраюцца ацаніць стан ахоўнага збудавання грамадзянскай абароны Гродзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра. На…

20 сакавіка 2025

Ці саступаць месцы пажылым у транспарце? Гродзенцы паспрачаліся ў TikTok

Гродзенка апублікавала відэа ў TikTok, дзе ў жартаўлівай форме паказала, як паводзіць сябе ў грамадскім…

19 сакавіка 2025

У Гродне рэканструююць старажытны будынак у Новым Свеце. Гараджанам прапануюць абмеркаваць праект

Драўляны асабняк на Міцкевіча, 9 рэканструююць пад будынак адміністрацыйна-гаспадарчага прызначэння. Ужо падрыхтавана справаздача аб ацэнцы…

19 сакавіка 2025

У Гродне з’явяцца новыя клумбы — высаджваць кветкі будуць з дапамогай спецыяльнай машыны

Каля мільёна кветак высадзяць у Гродне: на плошчы Леніна з'явіцца кветкавы газон, а Стары мост…

19 сакавіка 2025

Свабодная планіроўка і зона для барбекю: як выглядаюць таунхаусы ў Пагаранах па $ 750 за квадрат

Квартал таунхаусаў у Пагаранах мінскі забудоўшчык «АйранIнвестПраект» пачаў узводзіць у 2021 годзе. З'явілася 16 двухузроўневых…

19 сакавіка 2025