Навіны

У Гродне прадаюць адразу пяць гандлёвых цэнтраў - самы дарагі абыдзецца ў $ 4 млн

На пляцоўцы «Куфар» з’явілася некалькі аб’яў аб продажы гандлёвых цэнтраў. Самая дарагая прапанова — крама «Магніт», якая знаходзіцца на праспекце Янкі Купалы. Яна абыдзецца пакупніку ў $ 4 млн. Самы бюджэтны варыянт знаходзіцца на вуліцы Антонава побач са Скідзельскім рынкам — там прадаецца невялікі ГЦ за $ 990 тыс.

Для «Магніта» шукаюць новага ўладальніка

Плошча «Магніта» складае больш за 5 тыс. м. кв., з іх 3,5 тыс. м. кв. прыдатныя пад арэнду. Прадавец адзначае зручнае транспартнае спалучэнне, паркоўку і выгаднае размяшчэнне ў шчыльна населеным раёне.

Аб’ект прадаюць за $ 4,3 млн.

Гандлёвы Цэнтр «Магніт». Фота: «Куфар»

На Вішняўцы прадаюць адразу тры гандлёвыя цэнтры

Першы з іх — «Серпантын». Як адзначае прадавец, аб’ект па ўсіх параметрах падыдзе для медыцынскай установы. У будынка ёсць паркоўка на 15 месцаў, безбар’ернае асяроддзе і шкляны дах. Плошча аб’екта — 3 тыс. м. кв. Абыдзецца гандлёвы цэнтр у $ 2,8 млн.

Другі гандлёвы цэнтр, які выставілі на продаж, знаходзіцца на вуліцы Кабяка, 8Б — адразу насупраць «Серпантына». Плошча аб’екта складае амаль 2 тыс. м. кв. У аб’яве адзначаецца, што будынак шматфункцыянальны і падыдзе для розных відаў дзейнасці. За гандлёвы цэнтр просяць $ 1,7 млн.

Яшчэ адзін аб’ект, які можна набыць, знаходзіцца ля кальцавой развязкі праспекта Кляцкова, Індурскай шашы і вуліцы Славінскага. Ён размешчаны па суседстве з былой крамай «Ніка» (цяпер «Квасоўскі»). Плошча гандлёвага цэнтра 1, 6 тыс. м. кв. Кошт будынка — $ 1,5 млн.

Можна купіць гатовы ГЦ побач са Скідзельскім рынкам

Невялікі гандлёвы цэнтр на Антонава побач са Скідзельскім рынкам таксама выставілі на продаж. Гандлёвы цэнтр плошчай 738 м. кв. абыдзецца ў $ 990 тыс.

У аб’яве адзначаецца, што ў будынку быў зроблены якасны рамонт, таму ён гатовы да неадкладнага выкарыстання.

ГЦ на Антонава. Фота: «Куфар»

Чытайце таксама: У суседнім з «Домам з драконамі» будынку на Міцкевіча адкрыюць краму

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках Навагрудскага раёна высекуць 250 дрэў

У Навагрудку і раёне плануюць высечы 252 дрэвы. З іх шэсць — у самім горадзе,…

20 сакавіка 2025

У Гродне правераць бамбасховішча ў радзільні

У Гродне збіраюцца ацаніць стан ахоўнага збудавання грамадзянскай абароны Гродзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра. На…

20 сакавіка 2025

Ці саступаць месцы пажылым у транспарце? Гродзенцы паспрачаліся ў TikTok

Гродзенка апублікавала відэа ў TikTok, дзе ў жартаўлівай форме паказала, як паводзіць сябе ў грамадскім…

19 сакавіка 2025

У Гродне рэканструююць старажытны будынак у Новым Свеце. Гараджанам прапануюць абмеркаваць праект

Драўляны асабняк на Міцкевіча, 9 рэканструююць пад будынак адміністрацыйна-гаспадарчага прызначэння. Ужо падрыхтавана справаздача аб ацэнцы…

19 сакавіка 2025

У Гродне з’явяцца новыя клумбы — высаджваць кветкі будуць з дапамогай спецыяльнай машыны

Каля мільёна кветак высадзяць у Гродне: на плошчы Леніна з'явіцца кветкавы газон, а Стары мост…

19 сакавіка 2025

Свабодная планіроўка і зона для барбекю: як выглядаюць таунхаусы ў Пагаранах па $ 750 за квадрат

Квартал таунхаусаў у Пагаранах мінскі забудоўшчык «АйранIнвестПраект» пачаў узводзіць у 2021 годзе. З'явілася 16 двухузроўневых…

19 сакавіка 2025