Навіны

«Горш, чым у хляве». Гродзенец паскардзіўся на бруд у гандлёвым цэнтры на Дзевятоўцы

Таксіст з Гродна Юрый апублікаваў у TikTok відэа з бруднымі падлогамі ў гандлёвым цэнтры на Дзевятоўцы. Па словах гродзенца, ахоўнікі крамы сказалі, што прыбірацца тут няма каму. Апублікаванае відэа выклікала бурную рэакцыю сярод гараджан.

Некаторыя гродзенцы лічаць, што праблема ў кіраўніцтве крамы «Алмі». Іншыя пішуць, што крытыкаваць краму ў такое надвор’е несправядліва.

Свой ролік гродзенец суправадзіў подпісам «Горш, чым у хляве». «Значыць, трэба каб адміністрацыя прыбіралася», — пракаментаваў брудныя падлогі Юрый.

@taxigrodno1 #TAXI ♬ оригинальный звук — Юрий

Гараджане: «Праблемы ў кіраўніцтве канкрэтнай крамы»

Пад відэа Юрыя гродзенцы выказаліся наконт бруду ў краме. На думку некаторых гараджан, нічога страшнага ў гэтым няма, бо на вуліцы снег і бруд у памяшканні будзе з’яўляцца нават пры рэгулярнай уборцы. Іншыя каментатары адзначылі, што «Алмі» на Дзевятоўцы праблемны — уся справа ў кіраўніцтве і нізкіх заробках.

«Гэта не самае страшнае ў гэтай краме. Прадукцыя, якую прадаюць, — вось на што трэба звярнуць увагу. Тухлае, пратэрмінованае, а агульны стан крамы ўвогуле без каментароў», — піша Li.

«Гэтая крама заўсёды такая была. А яшчэ паркоўка ніякая і абслугоўванне таксама», — адзначае Наталі.

«Там працуе адна прыбіральшчыца і яна прыбірае саму залу ў „Алмі“, там заўсёды чыста», — распавядае Nastasya_Lores.

«Стаўленне да пакупніка відавочнае. Менавіта ў гэтым „Алмі“ цякучка кадраў, заўсёды новыя асобы на касе, значыць умовы працы невыносныя, у тым ліку і для прыбіральшчыц», — мяркуе Ландшафтны Дызайнер/Гродна.

«Ні ў адной краме няма такога бруду, як там, не гледзячы на ​​надвор'е. Нават у „Алмі“ на Вішняўцы. Праблемы ў кіраўніцтве канкрэтнай крамы і ў зарплаце», — выказваецца 18.

«У Гродне ва ўсіх харчовых крамах, акрамя „Кароны“, не вельмі чыста. Нават непрыемна заходзіць і адчыняць дзверы. Я сама з Баранавіч, у нас такога няма… Нават у „Святлафоры“ чысцей значна», — дзеліцца voronko1969.

«Сёння быў там, прыбіраюць прадаўцы, стараюцца. Як можна так на ўвесь свет высмейваць? Добра, усе з тэлефонамі. Робяць, што хочуць», — лічыць Тэрэза Дроб.

«Нічога дзіўнага. Гэта праблема ёсць у кожным шматнаведваным месцы. Тым больш, харчовая крама. Нажаль, нічога не зрабіць. Альбо прадаўцы разлічваюць вас на касе, альбо мыюць для вас падлогі», — піша Вольга Кірэня.

«Праблему знайшлі. Зайшоў, купіў, што трэба. Ды і выйшаў. Бруд пад нагамі», — адзначае Veniamin.

«На вуліцы пясок з соллю, усё прыліпае і высыхае белымі разводамі. Прыбіральшчыкі не вінаватыя», — лічыць @mami@.

У гандлёвым цэнтры на Дзевятоўцы акрамя крамы «Алмі» працуюць гандлёвыя сеткі «Теремок», AMI мэбля і Fix price.

Чытайце таксама: Беларуска паскардзілася на кіроўцу маршруткі Мінск-Гродна — ён сядзеў у тэлефоне і выехаў на сустрэчную паласу

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дыстанцыйная праца ў Гродне: што прапануюць?

Для дыстанцыйнай працы ў Гродне прапануюць шэсць вакансій. Паглядзелі на сайце службы занятасці, кім і…

22 сакавіка 2025

У Гродна заходзіць усё больш ліс. Спецыялісты патлумачылі чаму

Гродзенцы ўсё часцей сталі заўважаць ліс у горадзе. Па назіраннях гараджан, больш за ўсё іх…

21 сакавіка 2025

У Мірскім замку ўзнаўляюць «італьянскі» сад XVIII стагоддзя — там з’явіцца аранжарэя з экзатычнымі раслінамі

У паўночна-ўсходняй частцы замкавага комплексу Мір з'явіцца "італьянскі" сад. На тэрыторыі плошчай 6 гектараў высадзяць…

21 сакавіка 2025

Сілавікі пагражаюць завочнымі крыміналкамі перад Днём Волі

Следчы камітэт будзе выяўляць тых, хто прыме ўдзел у святкаванні Дня Волі за мяжой 25…

21 сакавіка 2025

На Савецкай плошчы з’явіліся гандлёвыя домікі — будуць прадаваць ежу і сувеніры

Агулам на Савецкай плошчы ў Гродне ўстанавілі 36 кірмашовых домікаў. Гродзенцам будуць прапаноўваць прадукты ад…

21 сакавіка 2025

Якія вакансіі прапануюць у Гродне без вопыту работы да 21 года?

На сайце службы занятасці можна выбраць вакансіі для тых, хто ўпершыню шукае працу ва ўзросце…

21 сакавіка 2025