Закрыты "Остров чистоты и вкуса" ў Гродне на вуліцы Ліможа. Фота: Яндэкс
Адразу чатыры іскі аб выплаце заробку разглядаюць 18 лютага ў судзе Іўеўскага раёна. Беларусы судзяцца з ТАА «Западхімсэрвіс», якое валодала сеткай дыскаўнтэраў «Острова чистоты».
Іскі «Аб выплаце заработнай платы» разглядаюць асобна. Займаецца імі адна і тая ж суддзя — Марыя Каханоўская. Іскі да ТАА «Западхімсэрвіс» разглядалі і раней, але не так масава.
Вядома, што «Западхімгандаль», а таксама звязаныя з ёй «Западхімінвест» і «Западхімсэрвіс» звольнілі 3800 чалавек. Яны ўвайшлі ў топ-10 прадпрыемстваў па стратах супрацоўнікаў па інфармацыі «Кіберпартызан».
Кампаніі некалі паспяховага бізнесмена Віктара Рамука аказаліся на мяжы банкруцтва і ліквідацыі. Брэнд «Остров чистоты» выкупіла кампанія «АйландГруп», якая зноў адкрыла частку крамаў увосень 2024 года.
Для дыстанцыйнай працы ў Гродне прапануюць шэсць вакансій. Паглядзелі на сайце службы занятасці, кім і…
Гродзенцы ўсё часцей сталі заўважаць ліс у горадзе. Па назіраннях гараджан, больш за ўсё іх…
У паўночна-ўсходняй частцы замкавага комплексу Мір з'явіцца "італьянскі" сад. На тэрыторыі плошчай 6 гектараў высадзяць…
Следчы камітэт будзе выяўляць тых, хто прыме ўдзел у святкаванні Дня Волі за мяжой 25…
Агулам на Савецкай плошчы ў Гродне ўстанавілі 36 кірмашовых домікаў. Гродзенцам будуць прапаноўваць прадукты ад…
На сайце службы занятасці можна выбраць вакансіі для тых, хто ўпершыню шукае працу ва ўзросце…