Цюбінгавы схіл у Каробчыцах. Фота ілюстрацыйнае: Instagram gokcor_grodno
Цюбінгавую трасу на гарналыжным комплексе ў Каробчыцах адкрылі для катання 15 лютага. Але ўжо праз тры дні комплекс абвясціў, што яна спыніць працу з 21 лютага.
«Цюбінгавая траса, на жаль, з чацвярга спыняе сваю працу», — напісалі ў Instagram парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп». У сераду, 19 лютага — апошні дзень, калі можна пакатацца на цюбінгах. Траса адкрыта з 15:00 да 22:00. Прычыны закрыцця трасы не патлумачылі. Гэта канчатковае рашэнне, напісалі ў каментарах да паста ад імя парку.
Пры гэтым з 21 лютага адкрыюць для катання аматарскую трасу для горных лыж і сноўборда. Будзе працаваць і пад’ёмнік. У чацвер, 20 лютага, комплекс абвясціў выхадны, каб яе падрыхтаваць.
Ужо на наступны дзень пасля адкрыцця цюбінгавай трасы ў Каробчыцах там адбыўся няшчасны выпадак. Калі 10-гадовая дзяўчынка спускалася з гары, у яе ўрэзаліся два іншыя цюбінгі.
Дзяўчынка каталася з мамай. Пасля сутыкнення дзіця атрымала множныя пераломы нагі. Ёй аказалі медыцынскую дапамогу — цяпер яе здароўю нічога не пагражае. Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў праверку.
У той жа дзень, але ўжо на іншай, неабсталяванай горцы ў адным са спальных раёнаў, 11-гадовы хлопчык урэзаўся ў іншы цюбінг. Дзіця атрымала чэрапна-мазгавую траўму.
Падобны інцыдэнт здарыўся і летась у мікрараёне Альшанка — тады дзіця атрымала некалькі пераломаў.
Для дыстанцыйнай працы ў Гродне прапануюць шэсць вакансій. Паглядзелі на сайце службы занятасці, кім і…
Гродзенцы ўсё часцей сталі заўважаць ліс у горадзе. Па назіраннях гараджан, больш за ўсё іх…
У паўночна-ўсходняй частцы замкавага комплексу Мір з'явіцца "італьянскі" сад. На тэрыторыі плошчай 6 гектараў высадзяць…
Следчы камітэт будзе выяўляць тых, хто прыме ўдзел у святкаванні Дня Волі за мяжой 25…
Агулам на Савецкай плошчы ў Гродне ўстанавілі 36 кірмашовых домікаў. Гродзенцам будуць прапаноўваць прадукты ад…
На сайце службы занятасці можна выбраць вакансіі для тых, хто ўпершыню шукае працу ва ўзросце…