Навіны

«Amazon, у чым справа?» Беларусы просяць «разблакаваць» беларускую мову на Amazon KDP: стварылі петыцыю і флэшмоб

Напярэдадні Дня роднай мовы з’явілася петыцыя да карпарацыі Amazon. У ёй патрабуюць даць магчымасць выдаваць кнігі праз Amazon Kindle Direct Publishing (KDP) на беларускай мове. Зараз гэта немагчыма.

Amazon Kindle Direct Publishing (KDP) — платформа Amazon.com для публікацыі электронных кніг, якая з’явілася ў 2007 годзе разам з прыладамі Amazon Kindle. Сэрвіс дазваляе любому чалавеку публікаваць свае кнігі без папярэдніх фінансавых укладанняў, самастойна і любым накладам.

Петыцыя з’явілася на міжнароднай платформе Change.org. Аўтарка петыцыі Марыя Грыц параўноўвае магчымасць публікаваць кнігі на Amazon KDP з вынаходніцтвам друкарскага станка. Але ёсць нюанс: платформа недаступна для беларускамоўных аўтараў/ак.

«За 2023 год на ўкраінскай мове было выдадзена 10 000 кніг праз Amazon, а ў самой Украіне — каля 6 000. Гэта сведчыць, што KDP дапамагае мовам пашыраць сваю прысутнасць у свеце і пераадольваць бар’еры», — прыводзіць прыклад петыцыя.

Ад імя беларускамоўнай супольнасці аўтарка петыцыі просіць Amazon KDP дадаць беларускую мову на платформу і даць людзям магчымасць легальна і зручна выдаваць і прадаваць кнігі па-беларуску.

«Беларуская дыяспара і людзі ў Беларусі хочуць мець доступ да сучасных беларускіх кніг. «Беларускія аўтары/кі, даследчыкі/цы і перакладчыкі\цы хочуць друкаваць свае кнігі праз KDP, але не могуць. Amazon, нам таксама патрэбныя буквары, размалёўкі, зборнікі вершаў і нават «Гульня тронаў» па-беларуску!», — сказана ў петыцыі.

Калі ж у кампаніі Amazon няма адмыслоўцаў, якія могуць ацэньваць кнігі на адпаведнасць правілам платформы, аўтарка прапануе адкрыць вакансію для беларускіх мовазнаўцаў, каб тыя маглі далучыцца да каманды KDP і забяспечыць якасны кантроль кантэнту.

Фота любімай кнігі для Amazon

Таксама Марыя Грыц запусціла акцыю #BezosGiveMeMyBook, каб прыцягнуць больш увагі да петыцыі. Для ўдзелу трэба зрабіць фота сваёй любімай беларускай кнігі і выкласці ў сацсеткі з подпісам: «Сёння я трымаю ў руках сваю любімую беларускую кнігу — [назва кнігі]. Але на Amazon KDP беларуская мова ўсё яшчэ недаступная! Я далучаюся да акцыі #BezosGiveMeMyBook і патрабую, каб Amazon дадаў беларускую мову на Kindle Direct Publishing! Падпішыце петыцыю: [спасылка]». Да публікацыі трэба дадаць адпаведныя хэштэгі і перадаць эстафету тром сябрам, тэгнуўшы іх.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дыстанцыйная праца ў Гродне: што прапануюць?

Для дыстанцыйнай працы ў Гродне прапануюць шэсць вакансій. Паглядзелі на сайце службы занятасці, кім і…

22 сакавіка 2025

У Гродна заходзіць усё больш ліс. Спецыялісты патлумачылі чаму

Гродзенцы ўсё часцей сталі заўважаць ліс у горадзе. Па назіраннях гараджан, больш за ўсё іх…

21 сакавіка 2025

У Мірскім замку ўзнаўляюць «італьянскі» сад XVIII стагоддзя — там з’явіцца аранжарэя з экзатычнымі раслінамі

У паўночна-ўсходняй частцы замкавага комплексу Мір з'явіцца "італьянскі" сад. На тэрыторыі плошчай 6 гектараў высадзяць…

21 сакавіка 2025

Сілавікі пагражаюць завочнымі крыміналкамі перад Днём Волі

Следчы камітэт будзе выяўляць тых, хто прыме ўдзел у святкаванні Дня Волі за мяжой 25…

21 сакавіка 2025

На Савецкай плошчы з’явіліся гандлёвыя домікі — будуць прадаваць ежу і сувеніры

Агулам на Савецкай плошчы ў Гродне ўстанавілі 36 кірмашовых домікаў. Гродзенцам будуць прапаноўваць прадукты ад…

21 сакавіка 2025

Якія вакансіі прапануюць у Гродне без вопыту работы да 21 года?

На сайце службы занятасці можна выбраць вакансіі для тых, хто ўпершыню шукае працу ва ўзросце…

21 сакавіка 2025