Навіны

У Гродзенскай вобласці пабудавалі больш жылля, чым збіраліся. Сёлета план зменшылі

У 2024 годзе ў Гродзенскай вобласці планавалі здаць у эксплуатацыю 479,2 тыс. кв. метраў жылля, але па факце пабудавалі 482 тыс. кв. метраў. Колькі вырашылі будаваць у гэтым годзе і колькі трэба?

У 2025 годзе ў Гродзенскай вобласці вырашылі будаваць менш — 456 тыс. кв. метраў жылля. Чыноўнікі зразумелі, што ў планы пяцігодкі яны дакладна ўпісваюцца: да 2025 года ў рэгіёне была задача ўвесці 1,817 млн кв. метраў, але фактычна ўжо пабудавана 1,875 млн кв. метраў, расказаў начальнік аддзела жыллёвай палітыкі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Капраноў для БелТА.

Чарга на жыллё і горад-спадарожнік

У Гродзенскай вобласці ў чарзе на жыллё стаіць больш за 50 тыс. чалавек, але лік тых, хто мае патрэбу, скарачаецца, асабліва сярод шматдзетных сем’яў. Актыўна забудоўваюць горад-спадарожнік Скідзель у 30 км ад Гродна. Па ўсёй краіне на пачатак 2024 года ў чарзе на жыллё стаялі 569,111 тыс. сем’яў. З 2011 года іх лік знізіўся на 30%. Сярод тых, хто стаіць на ўліку, 35,7 тыс. было шматдзетных сем’яў. Усяго ў Беларусі ў 2024 годзе пабудавалі 4,39 млн кв. метраў агульнай плошчы жылля, а планавалі - 4,4 млн кв. метраў.

За 2023 год у Гродзенскай вобласці ўвялі ў эксплуатацыю 465,9 тыс. кв. метраў жылля — гэта менш, чым у 2024 годзе, але больш, чым плануецца ў 2025. З іх амаль палову (200,1 тыс. кв. метраў) тады пабудавалі для тых, хто мае патрэбу, а 240,5 кв. метраў жылля прыйшлося на Гродна.

Чытайце таксама: Кватэры ў Гродне працягваюць даражэць, але Брэст усё роўна абганяе. Параўналі цэны на жыллё ў Беларусі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025